Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

др
Нямецкі генеральны штаб. Генерал фон Гіндэнбург, кайзер Вільгельм, генерал Людендорф, Студзень 1917
(Моўныя праўкі.)
др (Нямецкі генеральны штаб. Генерал фон Гіндэнбург, кайзер Вільгельм, генерал Людендорф, Студзень 1917)
 
Меркавалася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайсці не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем вайсковых канвояў, страты былі значна зменшаныя.
[[File:German General Headquarters. General von Hindenburg, Kaiser Wilhelm, General Ludendorff, January 1917. - NARA - 533182.gif|thumb|German General Headquarters. General von Hindenburg, Kaiser Wilhelm, General Ludendorff, January 1917. - NARA - 533182]]
 
Далейшыя падзеі атрымалі ў гісторыяграфіі назву па прозвішчы галоўнакамандуючага французскімі войскамі Рабера Нівеля - "Наступ Нівеля","Бойня Нівеля" альбо "Мясарубка Нівеля". Гэтыя падзеі сталі сімбалам безсэнсоўных чалавечых ахвяр. Перад пачаткам аперацыі саюзнікі здолелі дасягнуць значнай колькаснай перавагі (4 500 000 супраць 2 700 000 германцаў). Нівель разлічваў на раптоўнасць удара, але 4 красавіка ў нямецкі палон трапіў французскі ўнтр-афіцэр з дакументамі датычнімі аперацыі. Такім чынам адцягваючы англійскі ўдар 9 красавіка пры Арасе рабіўся безсэнсоўным. У гэты ж час французы распачалі 7-12 красавіка артылерыйскую падрыхтоўку. Непасрэдна наступ пачаўся 16 красавіка і адбываўся на складанай мясцовасці. Акрамя таго немцы мелі кантроль у паветры, што перашкаджала саюзным самалётам-разведнікам карэктаваць агонь артылерыі. З вялікімі стратамі французы здолелі авалодаць 2-й лініяй нямецкіх умацаванняў, але былі адразу адтуль выбіты. Паказальна, што ў атацы бралі ўдзел 128 танкаў "Шнэйдэр", з якіх толькі 10 здолелі вярнуцца назад. 17 красавіка атака ўзнавілася і 4-я французская армія здолела авалодаць узвышшам, але гэта было бадай адзіным поспехам, нягледзячы на тое, што атакі працягваліся ажно да мая. Такім чынам германскі фронт не быў прарваны. У выніку наступу страты забітымі і параненымі склалі з французскага боку 180 000 чал., з англійскага - 160 000, а з нямецкага - 163 000 (29 000 палоннымі). Нівель страціў сваю пасаду і на яго месца быў прызначаны генерал Петэн. Безсэнсоўныя ахвяры абурылі шматлікіх французскіх жаўнераў, што адмаўляліся падпарадкоўвацца і спрабавалі вярнуцца ў Парыж. Хваляванні ахапілі 54 дывізіі. У выніку Петэн пачаў жорсткую барацьбу з "непаслухмянымі" і абвясціў у ліпені аб увядзенні смяротнага пакарання за непадпарадкаванне. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атаках адмовіліся. Ад гэтага часу цэлы год французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.
 
36

правак