Воранаўскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 78:
Сярэдняя тэмпература студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,7 °C. [[ападкі|Ападкаў]] выпадае 615 мм у год. [[Вегетацыйны перыяд]] — 193 сутак.
 
На тэрыторыі раёна 66 малых рэк і ручаёў, якія належаць да воднага басейну [[Нёман]]а. Асноўныя рэкі: [[Дзітва]] з прытокамі Каменка, [[Нача (прыток Дзітвы)|Начка]], [[Радунька]]; [[Жыжма]] (прыток р. Гаўя), [[Ула (прыток Мяркіса)|Ула]]. Налічваецца 28 штучных вадаёмаў, 23 нізінныя балоты (16,8 тыс. га). У забалочанай пойме Дзітвы на мяжы Воранаўскага і Лідскага раёнаў — гідралагічны заказнік «Мешкалы».
 
Лясы пераважна [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] і [[яловыя лясы|яловыя]], у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і вольхі. Лясы займаюць 26 % тэрыторыі раёна. Глебы [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], [[дзярнова-карбанатныя глебы|дзярнова-карбанатныя]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы|дзярнова-падзолістыя забалочаныя]], [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]].