Лепельская ГЭС: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Рака Ула → Ула (прыток Заходняй Дзвіны) з дапамогай AWB
Радок 2:
{{coord|54.89044|28.70144}}
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ|213Г000483}}
'''Лепельская ГЭС''' — [[малая гідраэлектрастанцыя]]. Размешчаная на [[Рака Ула (прыток Заходняй Дзвіны)|рацэ Ула]] і ўведзеная ў эксплуатацыю ў [[1958]]. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў пач. [[1970-я|1970-х]] г. і была закінутая. Рэканструяваная і зноў уведзеная ў эксплуатацыю [[18 кастрычніка]] [[2003]]. [[Вызначаная магутнасць]] 320 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі ~2 млн кВт/гадзін, што забяспечвае палову патрэбнасці ў электраэнергіі [[Горад Лепель|горада Лепеля]].
 
Будаўніцтва пачалося ў [[1958]], у запружанай плацінай рацэ Уле ўзровень вады падняўся на 3,5 метры і ўтварыў [[Лепельскае вадасховішча]] максімальнай глыбінёй 33,7 метры. Рэканструкцыя пачалася ў [[2001]], былі замененыя два генератары вызначанай магутнасцю па 160 кВт кожны, кабельная сістэма і сістэма аўтаматыкі. Дзве шахтавыя турбіны з вертыкальным валам сістэмы «Фрэнсіс», вытворчасці фірмы «Фойт», усталяваныя на ГЭС у [[1950-я|1950-х]] гг. былі прызнаныя спраўнымі да эксплуатацыі. Планаваны тэрмін службы адноўленай электрастанцыі не менш за 25 гадоў.