Бярэзінская водная сістэма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q962492 (translate me)
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Рака Ула → Ула (прыток Заходняй Дзвіны) (2) з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Image:Kanal - Biarezinski zapavednik.jpg|thumb|Сергучоўскі канал]]
'''Бярэзінская водная сістэма''' — штучны водны шлях, які злучаў [[Рака Бярэзіна|р. Бярэзіну]] (басейн [[Рака Дняпро|Дняпра]]) з [[Рака Ула (прыток Заходняй Дзвіны)|р. Улай]] (басейн [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]. Даўжыня 162,1 км. Мелася 14 [[шлюз]]аў і паўшлюзаў, 4 [[бейшлот]]ы. Эксплуатавалася пераважна ў [[19 ст.]]
 
Пабудаваная ў 1797—1805 г. (І. К. Герард, Ф. І. Герард, М. І. Фрэйганг, Я. Э. дэ Вітэ і Ф. П. Дэвалан). Рэканструявалася ў 1810—1812, 1823—1836, 1870—1880-х г. Сістэма прызначалася для вывазу сельгаспрадукцыі, сыравіны і леса з Магілёўскай і Мінскай губерняў да Рыжскага порту. Першыя праекты злучэння Дняпра з Заходняй Дзвіной былі распрацаваныя ў 1701 г., ідэя Бярэзінскага канала належыць шляхціцу Чацкаму (1794).
 
Бярэзінская водная сістэма ішла з [[рака Бярэзіна|р. Бярэзіны]] ад мястэчка Броды па [[Сергучоўскі канал|Сергучоўскаму каналу]] (3 шлюзы; 8,7 км), [[рака Сергуч|р. Сергуч]], азёрам [[возера Манец|Манец]] і [[возера Плаўна|Плаўна]] (злучаныя каналам даўжынёй 4 км), [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскаму каналу]] (4 шлюзы; 7,6 км), [[возера Бярэшча|воз. Бярэшча]], [[рака Бярэшча|р. Бярэшча]], [[Верабскі канал|Верабскаму каналу]] (2 шлюзы; 2,6 км), [[Рака Эса|р. Эса]], [[Першы Лепельскі канал|1-му Лепельскаму каналу]] (2 шлюзы; 8 км), [[Лепельскае возера|Лепельскаму возеру]], [[Другі Лепельскі канал|2-му Лепельскаму каналу]] (1 шлюз; 0,2 км), [[рака Ула (прыток Заходняй Дзвіны)|р. Ула]], [[Чашніцкі канал|Чашніцкаму каналу]] (2 шлюзы; 1,2 км), ізноў па рацэ Ула ў раку Заходняя Дзвіна.
 
Да 1817 і з 1880-х па сістэме здзяйснялася суднаходства (у канцы 19 ст. штогод па сістэме перавозілася да 40—50 млн пудоў груза). Канкурэнцыя чыгунак прывяла да заняпаду сістэмы ў пачатку 20 ст. Тым не менш, яшчэ да 1941 па частцы сістэмы сплаўлялі лес, але падчас [[2СВ|2-й сусветнай вайны]] шлюзы былі падарваныя і каналы канчаткова прыйшлі ў заняпад. Цяпер частка каналаў выкарыстоўваецца турыстамі — энтузіястамі падарожжаў па водных шляхах.