Раман Фёдаравіч Сангушка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Жыццяпіс: вікіфікацыя, перанесена: Рака Ула → Ула (прыток Заходняй Дзвіны) з дапамогай AWB
Радок 32:
Ужо ў лютым 1557 года вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прызначыў Рамана Сангушку старостай [[жытомір]]скім. На вайсковую экспедыцыю ў [[Інфлянты]] ў тым жа годзе адправіў набраную на службу роту, а сам застаўся ў жытомірскім замку і фарміраваў гарнізон замка. У студзені 1558 года прыняў удзел у адпоры моцнаму нападу [[Крымскае ханства|крымскіх татараў]] на [[Падолле|Падолію]], знаходзячыся пад камандаваннем [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыя Хадкевіча]], у той час [[Ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]].
 
У 1559 годзе ўзяў ўлюб з Аляксандрай [[Род Хадкевічаў|Хадкевіч]]. Улетку 1561 года прымаў удзел у ваеннай кампаніі ў Інфлянтах, яго атрад дзейнічаў ля ракі [[Заходняя Дзвіна]]. Потым з атрадам быў перакінуты на [[Украіна|Украіну]], якой пагражала новае ўварванне крымскіх татараў. У маі-чэрвені 1563 года ўдзельнічаў у працы сойма Вялікага княства Літоўскага, на якім адным з галоўных пытанняў было фінансаванне патрэб на вайну з [[ВКМ|Маскоўскай дзяржавай]] і набор войска. 19 чэрвеня 1563 года разам з іншымі сябрамі вялікакняжацкай рады ён падпісаў пастанову аб скліканні войска на надзвычайны попіс каля [[Крэва]]. Падпарадкоўваўся [[Вялікі гетман літоўскі|гетману вялікаму]] [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаю Радзівілу Рудому]] і [[Польны гетман літоўскі|гетману дворнаму]] [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыю Хадкевічу]]. Разам з гетманамі Раман Фёдаравіч на чале сваіх рыцараў удзельнічаў у пераможнай бітве каля [[Рака Ула (прыток Заходняй Дзвіны)|Улы]] на Іваньскіх палях, пад [[Чашнікі|Чашнікамі]] 26 студзеня 1564 года, у якой 10-тысячнае літоўскае войска разграміла ўшчэнт 30-тысячную армію князя [[Пётр Іванавіч Шуйскі|Пятра Шуйскага]]. Далей на працягу 1564 і 1565 гадоў зноў знаходзіўся ў [[Жытомір]]ы, каб бараніць горад і замак ад нападаў крымскіх татараў, якія ішлі на [[Валынь]] на чале з ханам [[Даўлет-Гірэй|Даўлет-Гірэем]].
 
За вайсковыя заслугі князь Раман Фёдаравіч Сангушка быў узнагароджаны. 25 сакавіка 1566 года [[сойм]] Вялікага княства Літоўскага ў Вільні прыняў пастанову аб новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле дзяржавы з утварэннем новых ваяводстваў і паветаў. [[Вінніца|Вінніцкае]] і [[Брацлаў]]скае староствы ўтварылі новае ваяводства, якое спачатку называлася Брацлаўскім і Вінніцкім (аднак хутка назва змянілася на [[Брацлаўскае ваяводства|Брацлаўскае]]). 30 сакавіка 1566 года сваім прывілеем вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прызначыў на пасаду першага брацлаўскага ваяводы Рамана Сангушку.