Касцёл Адшукання Святога Крыжа (Жырмуны): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Касцёл тут быў заснаваны ў 1437 г. па фундацыі тагачаснага ўладальніка Жырмунаў пана Войцеха Кучука. У сярэдзіне XVІ ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя.
[[Файл:Žyrmuny. Жырмуны (1900).jpg|міні|злева|Касцёл у пачатку XX ст.]]
 
Пабудаваны ў [[1789]] г. з дрэва Каралінай Радзівіл паводле праекта [[Я. Падчашынскі|Я. Падчашынск]]ага на месцы храмаў [[1500]] г. і [[1664]] г.
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1624 годзе на сродкі [[Ян Завіша|Яна Завішы]], ваяводы віцебскага, і яго жонкі Ганны Трызнянкі. Касцёл быў кансэкраваны пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны і ўпасажаны “з абавязкам утрымання арганіста, школкі, кантара і слуг касцёльных”. Але святыня была знішчана падчас вайны 1654–67 гадоў. Новы касцёл ў 1667–73 паўстаў на сродкі пана Алойзы Кунцэвіча. Менавіта ў гэты час тут з’явілася галоўная парафіяльная рэліквія – кроплі крыві Пана Езуса. 20 сакавіка 1667 жонка віцебскага кашталяна Завішы, Гальшка Тышкевіч, ахвяравала іх жырмунскаму касцёлу. А ёй, атрымаўшы іх ад Папы Урбана VIII, прывёз з Рыма яе брат віленскі біскуп Тышкевіч. У 1674 святыню кансэкраваў біскуп суфраган Мікалай Слупскі, у яго тагачаснай візіце адзначаецца цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, змешчаны ў алтары касцёла.
 
У 1788–89 князь Станіслаў Радзівіл разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне цяперашняга драўлянага храма ў класіцыстычным стылі. Пабудавалі касцёл на ранейшым месцы, у цэнтры мястэчка, паводле праекта архітэктара Яна Падчашынскага, які працаваў у жырмунскім маёнтку Радзівілаў. Касцёл быў кансэкраваны пад новым тытулам Адшукання Святога Крыжа. Пры касцёле дзейнічалі парафіяльная школа і шпіталь, які фундавала лідская падстаросціна Гадзебская.
 
Перад Другой сусветнай вайной колькасць вернікаў жырмунскай парафіі дасягала амаль 4000 чалавек. Да парафіі належаў хатні араторый у радзівілаўскім палацы ў двары Жырмуны.
 
Касцёл дзейнічаў увесь час, у 1970-я гады быў аб’яўлены помнікам архітэктуры. Да ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі жырмунская парафія заўсёды ўваходзіла ў склад Лідскага дэканата, з 1991 года знаходзіцца ў Радунскім дэканаце.
 
== Арзхітэктура ==