Кыргызстан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак, спасылкі
Радок 59:
}}
'''Кыргызстан''' (афіцыйная назва '''Кыргызская Рэспубліка''') — [[дзяржава]] на паўночным усходзе [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]. Мяжуе на поўначы з [[Казахстан]]ам, на захадзе з [[Узбекістан]]ам, на поўдні з [[Таджыкістан]]ам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з [[Кітай|Кітаем]]. Сталіца — [[горад Бішкек]]. [[Дзяржаўная мова]] — [[кіргізская мова|кіргізская]], мова міжнацыянальных зносін — руская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці ([[31 жніўня]]).
 
== Дзяржаўны лад ==
Дзяржаўны лад Кыргызскай Рэспублікі вызначаецца Канстытуцыяй, якая была прынятая [[5 мая]] [[1993]] года. Ачольнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца ўсенародным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Чарговыя выбары — у 2017. Аднапалатны [[парламент]] — [[Жагорку Кенэш]], складаецца з 90 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на пяць гадоў па партыйных спісах. Ачольнік урада — прэм’ер-міністр, прызначаецца прэзідэнтам па прадстаўленні парламента (дэпутатаў ад палітычнай партыі, што атрымала больш 50 адсоткаў мандатаў).
 
== Геаграфія ==
[[Файл:Gorkiy Peak from South Inylchek Glacier.jpg|thumb|left|Пік Горкага на Цянь-Шані]]
[[Файл:KyrgyzAlatauMtns2 Kyrgyzstan.jpg|thumb|left|Горы Алатоа]]
[[Файл:SongKolHorses.jpg|thumb|left|Коні ў кыргызскім стэпе]]
Кыргызстан размешчаны ў межах двух горных сістэм. Паўночна-ўсходняя яго частка (большая) ляжыць у межах [[Цянь-Шань|Цянь-Шаня]], паўднёва-заходняя — [[Паміра-Алай|Паміра-Алая]]. Межы Кыргызстана праходзяць па горных хрыбтах і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гор і перадгорных раўнінах ([[Чуйская даліна]], ускраіны [[Ферганская даліна|Ферганскай даліны]]).