Кыргызстан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
 
У Кыргызстане каля 3 тыс. азёр. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ва ўпадзінах тэктанічнага паходжання — [[возера Ісык-Куль|Ісык-Куль]] (адно з найвялікшых высакагорных азёр свету), Сонкёль, Чатыркёль. [[Тактагульскае вадасховішча]].
 
== Адміністрацыйны падзел ==
[[Файл:Kyrgyzstan regions.png|thumb|left|{{легенда|#6699FF|Паўночны Кыргызстан}} {{легенда|#E27A8C|Паўднёвы Кыргызстан}}]]
 
# [[Бішкек]]
# [[Баткенская вобласць]]
# [[Чуйская вобласць]]
# [[Джалал-Абадзкая вобласць]]
# [[Нарынская вобласць]]
# [[Оская вобласць]]
# [[Талаская вобласць]]
# [[Ісык-Кульская вобласць]]
# [[Ош]]
 
== Палітычныя партыі ==
* Ак-Жол (Народны рух) — [[Курманбек Бакіеў]]
* Соціал-Демократіалык Партіясы (Сацыял-Дэмакратычная партыя Кыргызстана (СДПК)) — [[Алмазбек Атамбаеў]]
* Ата-мэкен (Радзіма) — [[Амурбек Цекебаеў]]
* Коммуністер Партіясы (Партыя камуністаў Кыргызстана) — [[Ісхак Масаліеў]]
 
== Эканоміка ==
[[Файл:E7920-Dordoy-Bazaar-electronics.JPG|thumb|left|Рынак «Дардой» на паўночнай ускраіне Бішкека — адзін з важных цэнтраў эканамічнай актыўнасці рэгіёну]]
 
У [[2004]] [[сукупны ВУП]] дасягнуў толькі $2,4 млрд, гэта значыць $430 на душу насельніцтва. Кыргызстан — другая пасля [[Таджыкістан]]а па беднасці краіна ў рэгіёне. Больш паловы насельніцтва занята [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]] і [[жывёлагадоўля]]й.
 
На пачатак лютага [[2005]] кыргызская [[вонкавая дзяржаўная запазычанасць]] дасягнула $1,92 млрд. За 1990—1996 гады кыргызская эканоміка паменшылася амаль удвая, у асноўным з-за спынення прамысловых прадпрыемстваў на поўначы краіны. [[Прамысловасць]] забясьпечвае толькі чвэрць кыргызскага ВУП. На думку назіральнікаў, прамысловасць у аграрным Кыргызстане была створаная ў савецкі час штучна і ўжо наўрад ці можа быць адноўленая. Прыкладна 40 % прамысловай вытворчасці дае здабыча [[золата]] — адзіная галіна прамысловасці рэспублікі, якая актыўна развіваецца (у 2003 годзе Кыргызстан здабыў 22,5 т золата, заняўшы трэцяе месца ў [[СНД]] пасля [[Расія|Расіі]] і [[Узбекістан]]а).
 
У Кыргызстане, па розных ацэнках, прыватызавана больш за 70 % дзяржпрадпрыемстваў. Большасць буйных прадпрыемстваў кантралявалася сваякамі першага прэзідэнта [[Аскар Акаеў|Акаева]].
 
Кантрольныя пакеты холдынгаў энэргетычнага сектара Кыргызстана — ААТ «Электрычныя станцыі» і АООТ «Кыргызнефтегаз» — знаходзяцца ў дзяржуласнасці.
 
=== Сацыяльна-эканамічнае становішча ===
Паводле афіцыйных звестак, за рысай беднасці жывуць 44,4 % насельніцтва краіны.
 
Беспрацоўе, паводле афіцыйных звестак, — 73,4 тысячы чалавек (3,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва)<ref name="demoscope.ru">[http://demoscope.ru/weekly/2007/0279/panorm01.php#8 В Киргизии средняя зарплата составляет 80 долларов]</ref>.
 
У сакавіку 2006 году сярэдні заробак складаў 3057 сомаў або 80 долараў ЗША<ref name="demoscope.ru"/>.
 
== Насельніцтва ==
[[Файл:Kyrghyzstan demography.png|350пкс|thumb|left|Дэмаграфічная крывая Кыргызстана]]
Насельніцтва Кыргызстана — 5,05 млн чалавек (звесткі за 2006 год). Гэта значна больш, чым пражывала ў краіне ў 1959 (2,065 млн), 1970 (2,935 млн), 1979 (3,523 млн), 1989 (4,258) і 1999 (4,823) гадах. Да 1960-х гадоў насельніцтва рэспублікі хутка расло за кошт міграцыйнага і натуральнага прыроста, які быў асабліва значным у сельскіх кыргызаў, узбекаў і іншых сярэднеазіяцкіх народаў. Асноўнай крыніцай росту насельніцтва краіны пасля 1970-х гадоў стаў натуральны прырост, які паступова скарачаўся.
 
Ядро насельніцтва рэспублікі — 58,6 % (1995) — складаюць [[кыргызы]]. [[Кыргызы]] пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны і пераважаюць у большасці сельскіх раёнаў. [[Рускія]] складаюць 17,1 % насельніцтва, большасць з іх пражываюць у гарадах. [[Узбекі]] сканцэнтраваныя ў асноўным у [[Оская вобласць|Оскай вобласці]]. З іншых значных этнічных груп варта згадаць [[дунгане|дунган]], [[украінцы|украінцаў]], [[немцы|немцаў]], [[татары|татараў]], [[яўрэі|яўрэяў]], [[казахі|казахаў]], [[уйгуры|уйгур]] ды [[таджыкі|таджыкаў]].
 
Кыргызы спачатку інтэнсіўна вярталіся ў краіну з суседніх [[Таджыкістан]]а і [[КНР]] у першыя гады незалежнасці, але пасля 2000 году інтэнсіўна выяжджаюць за яе межы, у асноўным па эканамічных прычынах, у [[РФ]] і [[Казахстан]].
 
Вялікая частка насельніцтва засяроджаная ў далінах — [[Чуйская даліна|Чуйскай]] на мяжы з [[Казахстан]]ам і [[Ферганская даліна|Ферганскай]] на мяжы з [[Узбекістан]]ам, — далінах рэк [[Нарын (рака)|Нарын]] і [[Талас (рака)|Талас]], а таксама ў [[Ісык-Куль]]скай катлавіне.
 
== Дзяржаўныя святы ==
{|class="wikitable"
! style="background:#efefef;" | Дата
! style="background:#efefef;" | Назва
! style="background:#efefef;" | Назва па-кыргызску
! style="background:#efefef;" | Зацемка
|-
| [[1 студзеня]]
| [[Новы Год]]
| Жаңы жыл
| ~
|-
| [[23 лютага]]
| [[Дзень узброеных сіл]]
| Jookerler kunu
| ~
|-
| [[8 сакавіка]]
| [[Міжнародны жаночы дзень]]
| Аялдар күнү
| ~
|-
| [[21 сакавіка]]
| [[Навруз]]
| Нооруз
| Нооруз майрамы
|-
| [[24 сакавіка]]
| [[Дзень народнай рэвалюцыі]]
| Элдик революция күнү
| ~
|-
| [[1 мая]]
| [[Свята вясны і працы]]
| Ішчілер күнү;
| ~
|-
| [[5 мая]]
| Дзень Канстытуцыі
| Конституция күнү;
| ~
|-
| [[9 мая]]
| [[Дзень Перамогі]]
| Жеңиш күнү
| ~
|-
| [[31 жніўня]]
| Дзень Незалежнасці
| Эгемендүлүүк күнү
| ~
|-
| ~
| [[Свята ахвяравання]]
| Курман айт
| Дата свята вызначаецца па месяцовым каляндары
|-
| ~
| [[Свята разгавення]]
| Орозо айт
| Дата свята вызначаецца па месяцовым каляндары
|}
 
== Дачыненні з Беларуссю ==