Касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэвуша (Лаздуны): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Файл:Лаздуны 1. Касцёл Святых Сымона і Тадэвуша (04).jpg|thumb|Касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэв...'
 
Радок 19:
== Архітэктура ==
[[Файл:Лаздуны 1. Касцёл Святых Сымона і Тадэвуша (01).jpg|thumb|Касцёл Святых Сымона і Іуды Тадэвуша з боку апсіды]]
3-нефавая 2-вежавая [[базіліка]] з 5-граннай апсідай. 3-ярусныя чацверыковыя вежы завершаны высокімі шатрамі і кампазіцыйна аб'яднаны 2-схільным шчыпцом. Над высокім 2-схільным дахам над апсідай пастаўлена мініяцюрная шатровая сігнатурка. Дзвярныя праёмы і скразныя прасветы вежаў маюць арачную форму. Унутры — цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, над уваходам — [[хоры]]. Сцены па перыметры ўмацаваны плоскімі контрфорсамі.
 
[[Файл:Лаздуны 1. Касцёл Святых Сымона і Тадэвуша (02).jpg|thumb|Элементы муроўкі]]
Дэкаратыўныя дэталі (пілястры, аркатурныя фрызы) выкананы высакаякаснай цаглянай муроўкай. Каларыстычны эфект архітэктуры дасягаецца маляўнічым спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і элементаў дэкору, выкананых з чырвонай цэглы.
 
Каркасная званіца на чатырох слупах стаяла асобна, у ёй змяшчаліся два званы. Касцёльная тэрыторыя абнесена бутавай агароджай, уваход з вуліцы пазначаны цікавай трохпралётнай цаглянай і атынкаванай брамай, зробленай з элементамі стылю [[барока]].
Акаймаваны мураванай агароджай з 3-арачнай брамай у стылі [[мадэрн]].
 
=== Інтэр’ер ===