Лявон Заяц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{асоба}}
'''Лявон Язэпавіч (Леанард Іосіфавіч) Заяц''' ([[сакавік]] {{ДН|||1890}}, [[Вёска Даўгінава|в. Даўгінава]] Вілейскага пав. Віленскай губерні, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці — {{ДС|23|9|1935}}, [[Уфа]], [[НКУС]]) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Пецярбургскі ўніверсітэт]]. У 1914—1916 гг. — кантралёр [[Віленскае акцызнае ўпраўленне|Віленскага акцызнага ўпраўлення]], у 1916—1917 гг. — працаваў у [[Горад Мінск|Мінску]] ва [[Усерасійскі саюз земстваў і гарадоў|Усерасійскім земсаюзе]]. Член партыі беларускіх эсэраў. На [[Першы Усебеларускі з'езд|1-м Усебеларускім з'ездзе]] 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята [[БНР]] — дзяржаўны кантралёр.
[[File:Bnr4 130322.jpg|thumb|злева|Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): [[Яўген Ладноў]], [[Васіль Захарка]], [[Мікола Вяршынін (консул БНР)|Мікола Вяршынін]], Леанард Заяц; стаяць: [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], [[Янка Чарапук]], [[Яўхім Бялевіч]]. Кастрычнік [[1919]] г. ([[БДАМЛіМ]]).]]
 
9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў<ref>Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292—293. ISBN 978-83-231-2484-9.</ref>