Яўген Міхайлавіч Ладноў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
У 1921 Я. Ладноў увайшоў у склад [[Беларускі камітэт, Варшава|Беларускага камітэта ў Варшаве]] (віцэ-старшыня). Выкарыстаўшы ад’езд старшыні камітэта [[Л. Дубейкаўскі|Л. Дубейкаўскага]] на жыхарства ў [[Вільня|Вільню]] і палітычны разрыў апошняга з [[А. Луцкевіч]]ам, Я. Ладноў фактычна прысвоіў кіраўніцтва ў камітэце і пры падтрымцы часткі членаў разгарнуў дзейнасць арганізацыі ў паланафільным кірунку. Публічна выступаў «за саюз усіх славян праз Варшаву, Прагу, Бялград і Сафію». У 1923-24 Я. Ладноў склаў некалькі адозваў, у якіх абвінаваціў членаў [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] і большасць віленскіх беларускіх арганізацый у сувязях з сусветным масонствам і бальшавіцкай Масквой. [[10 мая]] [[1923]] [[Беларускае прэс-бюро]] распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што Ладноў з’яўляецца [[правакатар]]ам і рэкамендавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазбягаць блізкага знаёмства з ім».
 
Пазней жыў у [[Берлін]]е. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў аб масонстве[[масонства|масонств]]е, звязваў яго дзейнасць з сусветным [[сіянізм|сіянізмам]]. Частка матэрыялаў адлюстроўвала палітычную дзейнасць расійскага масонства ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны і эміграцыі. У [[1932]] падрыхтаваў на імя [[прэзідэнт Германіі|прэзідэнта Германіі]] [[Гіндэнбург|Гіндэнбурга]] шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе. Верагодна, частка сабраных матэрыялаў увайшла ў яго кнігу «Агнём і мячом, голадам і хваробамі» (Варшава, 1922). Некаторыя матэрыялы Я. Ладнова (дзённік, запісныя кніжкі, артыкулы, перапіска) захоўваюцца ў [[Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі]].
 
{{зноскі}}