Розніца паміж версіямі "Жан дэ Лафантэн"

16 байтаў дададзена ,  3 гады таму
=== Раннія творы ===
Першы апублікаваны твор Лафантэна — камедыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачынення Тэрэнцыя. У 1658 г. Лафантэн паднёс свайму заступніку Фуке паэму «Аданіс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыя, Вергілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фуке, Лафантэн ўзяўся за апісанне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фуке. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Лафантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.
{{зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Лафантэн}}