Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак, Гродна у [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар б...
др →‎Гісторыя: Уставіла спасылку на архітэктара І. Фантана
Радок 39:
 
== Гісторыя ==
Кляштар базыльянак быў заснаваны ў [[1633]] годзе (па іншым дадзеным у [[1632]] годзе паводле загада ўніяцкага мітрапаліта Антонія Сялявы) з дазвалення [[Уніяцтва|ўніяцкага]] [[мітрапаліт]]а [[Іосіф Вельямін Руцкі|Іосіфа-Вельяміна Руцкага]] на месцы [[Прачысценская царква, Гродна|Прачысценскай царквы]] 12 стагоддзя. Першай ігуменняй была Базілія Сапега, якая прыехала з [[Вільня|Вільні]]. У [[1641]] годзе ў кляштары было ўсяго 5 манашак. У [[1642]] годзе А. Сялява загадаў аддаць гродзенскаму манастыру [[Ордэн Базылянаў|базыльянак]], якія прыбылі сюды з Вільні, «на вечныя часы» тэрыторыю на захад праваслаўнай Прачысценскай царквы і да Каралеўскага замка.<ref name="ReferenceA">Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с. ISBN 985-04-0499-X с. 190</ref> Пасля спусташальнага пажару [[1647]] года, які знішчыў старадаўнюю царкву, быў пабудаваны драўляны храм Раства Багародзіцы, які таксама быў знішчаны пажарам [[1720]] года. У 1720 годзе пачалося будаўніцтва каменнай царквы і кляштара пад кіраўніцтвам архітэктара [[Іосіф Фантана III|І. Фантана]]. Фінансаваў будоўлю ўніяцкі мітрапаліт [[Леў Кішка]]. Кляштар быў асвечаны ў [[1756]] годзе (па іншым дадзеным у [[1751]] годзе<ref name="ReferenceB">Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с. ISBN 985-04-0499-X с. 191</ref>).
 
Пасля роспуску ўніяцкай царквы на Беларусі, кляштар у [[1843]] годзе быў перададзены [[праваслаўе|праваслаўным]]. У [[1848]] годзе царква была перароблена, у выніку чаго [[іканастас]] быў перанесены з [[Захад|заходняй]] часткі, дзе раней быў [[алтар]], ва [[усход|ўсходнюю]]. У [[1866]] годзе на тэрыторыі кляштара з'явілася так званая «цёплая» царква [[Сергій Раданежскі|Св. Сергія Раданежскага]], якая была пабудавана на грошы, накладзеныя на мясцовую [[Шляхта|шляхту]] за ўдзел у [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстанні 1863 года]]. У [[1891]] годзе ў заходняй частцы комплекса быў пабудаваны гаспадарчы корпус. У [[1901]] годзе кляштар быў перанесены ва ўрочышча Чырвонасток, а пасля [[1914]] года ў сувязі з нямецкай акупацыяй Гродна ў [[Масква|Маскву]], але падчас [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны]] манахіні вярнуліся назад у Гродна. Кляштар дзейнічаў і пасля [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчынай вайны]]. Так, тут у [[1953]] годзе працаваў прытулак для дзяцей-сірат, золаташвейная майстэрня, цэх па вырабу свечак. Аднак у [[1960]] годзе манахіні былі вымушаны пераехаць у [[Жыровіцкі манастыр|Жыровічы]], а кляштар зачыніўся на рэстаўрацыю. У 1977—1992 гадах у будынку размяшчаўся [[Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі|Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі]], а пасля [[1992]] года ўзнавіў сваю дзейнасць кляштар Раства Багародзіцы.