Рафаіл Корсак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
G.Tuono (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
 
{{Іерарх
| імя = Рафаіл Корсак
Радок 29 ⟶ 30:
'''Рафаіл Корсак''' (свецкае імя Мікалай; каля [[1595]] — {{ДС|28|8|1640}}, {{МС|Рым||}}) — уніяцкі царкоўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Паходзіў з [[кальвінізм|кальвінскай]] сям'ісям’і з шляхецкага роду [[Род Корсакаў|Корсакаў]]. Навучаўся ў [[Нясвіжскі езуіцкі калегіум|Нясвіжскім езуіцкім калегіуме]], дзе перайшоў у [[каталіцтва]]. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта [[Іосіф Руцкі|Іосіфа Руцкага]] перайшоў ва [[уніяцтва]]. У [[1620]] уступіў у [[ордэн базыльянаў]], прыняўшы манашскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў папскіх калегіумах [[Брунсберг]]а і [[Прага|Прагі]] (да [[1615]]<ref>Паводле зб. Praha-Vilnius, 1981: ''Florovský Antonín V., Čeští jezuité na Rusi. Jezuitské provincie a slovanský východ, Praha, Vyšehrad 1941.''</ref>), дзе вывучаў філасофію. У 1621—1624 вывучаў тэалогію ў рымскім [[Калегіум Святога Афанасія|калегіуме Св. Афанасія]].
 
У 1625—1637 архімандрыт [[Віленскі Траецкі манастыр|Віленскага Траецкага]], у 1631 [[Ануфрыеўскі манастыр, Мсціслаў|Ануфрыеўскага]] ([[Мсціслаўскае ваяводства]]), у 1632—1633 [[Кобрын]]скага [[Кобрынскі Спаскі манастыр|Спаскага]], у 1637—1640 [[Жыдзічынскі манастыр|Жыдзічынскага манастыроў]]. У 1626 прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад'ютарамкаад’ютарам мітрапаліта [[Язэп Руцкі|Язэпа Руцкага]]. У 1626—1632 [[Галіцкія ўніяцкія епіскапы|епіскап галіцкі]], у 1632—1637 — [[Пінскія і тураўскія ўніяцкія епіскапы|турава-пінскі]]. У 1633 быў накіраваны ў Рым да папы [[Урбан VIII|Урбана VIII]], ад якога дамогся адмовы ў прызнанні «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіславам Вазам]] і легалізоўвалі [[праваслаўная царква|праваслаўную царкву]] ў Рэчы Паспалітай.
 
У 1637 прызначаны [[Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты|мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі]]. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У [[1639]] прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, з мэтай стварэння адзінага рускага патрыярхату Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб [[Беатыфікацыя|беатыфікацыі]] [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]].
Радок 46 ⟶ 47:
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Рыме]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Базыльяне]]