Іван Мікітавіч Серада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
Сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|Беларускай сацыялістычнай грамады]], з [[1914]] года публікаваў допісы і артыкулы на сельскагаспадарчую тэматыку ў часопісе «[[Саха (1912)|Саха]]»{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну на фронце]], вайсковы ветэрынар. З [[1917]] года ўдзельнічае ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. У снежні 1917 года абраны старшынём [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]]{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}. Пасля разгону З’езда бальшавікамі, быў арыштаваны разам з яшчэ 27 актыўнымі ўдзельнікамі, але ўсіх хутка адпусцілі. Увайшоў у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканкам Савета З’езда]]. У лютым [[1918]] года ў складзе беларускай дэлегацыі разам з [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]] і [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|Аляксандрам Цвікевічам]] на мірных перамовах у [[Брэст|Брэст-Літоўску]]. [[20 лютага]] 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага З’езда сфарміраваў першы беларускі ўрад — [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народны Сакратарыят]]. Янка Серада быў прызначаны сакратаром (міністрам) народнай гаспадаркі. Першы старшыня [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] ([[18 сакавіка]]—[[14 мая|14 траўня]] 1918). Увайшоў у створаную ў траўні 1918 года Раду старэйшын (Сеньёрэн-канвент){{Sfn|Міхалюк Д.|2014|с=205}}. Пад кіраўніцтвам Янкі Серады Рада БНР на пасяджэнні ў ноч з 24 на [[25 сакавіка]] 1918 года бальшынёй галасоў прыняла [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцюю Устаўную грамату]], у якой абвяшчалася незалежнасць [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[22 ліпеня]] 1918 года Рада БНР даручыла Яну Серадзе сфармаваць трэці ўрад. У ім Серада заняў пасаду Старшыні Народнага Сакратарыята і быў народным сакратаром замежных спраў да [[11 лістапада]] 1918 года. Быў адхілены з пасады па абвінавачванні ў супольных з Менскім губернскім земствам дзеяннях, некарысных для Рады Рэспублікі{{Sfn|Міхалюк Д.|2014|с=284}}.
 
Сябра ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. У [[1919]]—[[1920]] гадах уваходзіў у [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт]], прэзідыум [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай рады БНР]]{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.