Дар’я Уладзіміраўна Домрачава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Контыялахты згодна БелТА
Радок 79:
У сезоне 2008/09 пачала рэгулярна пападаць у дзесяць лепшых па выніках гонкі. На этапе ў [[Оберхоф]]е, у гонцы з масавага старту з Дар’яй адбыўся кур’ёз. Узначальваючы гонку і прыйдучы на 2-і агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы, адстралялася стоячы ([http://www.youtube.com/watch?v=D8fPfrBFpX8&feature=related відэа]). Трапленні не былі залічаныя і ёй прыйшлося сысці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэнне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка свету ўпершыню патрапіла на подыум у асабістай гонцы — Дар’я заняла [http://data.biathlonworld.com/data/archives.aspx?RaceId=BT0809SWRLCP05SWSP 3-е месца]. Пасля гэтага поспеху рушылі ўслед яшчэ два подыумы. Найлепшую пазіцыю ў сезоне заняла 22 студзеня 2009 года падчас спрынту ў Антэрсельве, фінішаваўшы другой.
 
18 лютага 2010 года падчас [[Зімовыя Алімпійскія гульні 2010|зімовых Алімпійскіх гульняў 2010]] у індывідуальнай гонцы на 15 км Домрачава прыйшла трэцяй. Атрымала перамогі на этапе Кубка свету 2009—2010 у Контыялахці[[Контыялахты]] (Фінляндыя) у спрынце і пас’юце (гонцы праследавання), Кубка свету 2011—2012 у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя). Пераможца заключнай гонкі з масавым стартам Кубка свету 2010—2011 ([[Хальменколен]], [[Нарвегія]]).
 
Срэбраны прызёр Чэмпіяната свету 2011 ([[Ханты-Мансійск]], Расія) у гонцы з масавым стартам і бронзавы прызёр у эстафеце. Уладальніца Малога Крыштальнага Глобуса ў мас-стартах.
Радок 106:
8 снежня 2017, упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках, Дар’я Домрачава здолела выйграць спрынт (на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне). 21 студзеня 2018 яна выйграла гонку ў мас-старце, апошнюю на перадалімпійскім этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы. На [[Зімовыя Алімпійскія гульні 2018|Алімпіядзе-2018]] выйграла залаты медаль у складзе эстафеты і срэбны ў біятлонным мас-старце на 12,5 кіламетра. У дзень перамогі на алімпійскіх гульнях Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь [[Аляксандр Лукашэнка]] ўзнагародзіў Дар’ю Домрачаву і яе сябровак па камандзе ордэнамі «[[Ордэн «За асабістую мужнасць», Беларусь|За асабістую мужнасць]]» <ref>[http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-belaruskih-bijatlanistak-alimpijskih-chempienak-ordenami-za-asabistuju-muzhnasts-66545-2018/ Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак - алімпійскіх чэмпіёнак ордэнамі "За асабістую мужнасць"]</ref>.
 
[[9 сакавіка]] 2018, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў фінскім Контыялахці[[Контыялахты]], Дар’я Домрачава апярэдзіла немку [[Урсула Дызл|Урсулу Дызл]] і аднаасобна заняла трэцяе месца паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету, якіх у актыве беларускі стала 31<ref>[https://www.pressball.by/news/biathlon/289467 pressball.by]</ref>. Затым 19 сакавіка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на наступным этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім [[Холменколен]]е<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/darja-domrachava-vyjgrala-gonku-prasledavannja-na-etape-kubka-svetu-u-holmenkolene-67189-2018/ blr.belta.by]</ref>. 23 сакавіка яна выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў [[Цюмень|Цюмені]]. 25 сакавіка скончыла сезон пераможнай гонкай з масавага старту на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Такім чынам Дар'я Домрачава па колькасці перамог у Кубках свету за кар'еру зраўнавалася з нямецкай біятланісткай [[Магдалена Нойнер|Магдаленай Нойнер]] — па 34 вікторыі<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/domrachava-vydatnae-zavjarshenne-njaprostaga-sezona-67399-2018/ blr.belta.by]</ref>. А па выніках сезона беларуска заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету 2017-18.
 
{{зноскі}}