Генадзь Мікалаевіч Сагановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Скончыў [[Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут]] (1984), аспірантуру (1984—1987). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі (1989). 3 1984 г. у [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытуце гісторыі]] [[НАН Беларусі]], з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў [[Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт|ЕГУ]].
 
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў ([[Гарадоцкі замак|Гарадоцкі]], [[Глускі замак|Глускі]], [[Койданаўскі замак|Койданаўскі]], [[Лоскі замак|Лоскі]] і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.
 
Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі [[ВКЛ]] і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «{{нп3|Невядомая вайна 1654—1667||en|The Unknown War (book)}}», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з [[У. Арлоў|У. Арловым]]). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд» (з 1994).