Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
== Інтэр’ер ==
[[File:09 Лида (06).JPG|thumb|250px|left|Унутранае ўбранне касцёла]]
Інтэр’ер касцёла падзелены на тры [[неф]]ы чатырма апорамі і перакрыты сістэмай цыліндрычных скляпенняў на падпружных арках з распалубкамі. На скляпеннях у барокавым арнаментальна-дэкаратыўным абрамленні размешчаны фрэскавыя пано «Узвіжанне Святога Крыжа», «Маці Божая», «Дабравешчанне», «Бязгрэшнае зачацце», «Уручэнне ключоў Св. Пятру», 4 картушы з выявамі евангельскай сімволікі. Скляпенні дэкараваны арнаментальнымі матывамі.
 
[[Файл:Маці Божая Ружанцовая. XVIII ст., г. Ліда.jpg|250px|thumb|Абраз «Маці Божая Ружанцовая»]]
У касцёле змешчаны восем [[алтар]]оў. Галоўны створаны ў стылі [[ракако]], раскрапаваны чатырма калонамі і спаранымі пілястрамі [[карынфскі ордэр|карынфскага ордэра]], размаляванымі пад шэра-блакітны [[мармур]]. У цэнтры алтарная гіпсавая скульптура «Укрыжаванне» размешчана на маляваным фоне з выявай Галгофы, акаймавана ракайльнай рамай. Пры калонах усталяваны фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла, Найсвяцейшай Панны Марыі і апостала Яна Багаслова. Над ёй у барочным картушы размешчаны абраз «Апошняя вячэра», у завяршэнні алтара — ляпныя аблокі вакол круглай люкарны. У канцах нефаў аналагічна вырашаны і 2 бакавыя алтары, выкананыя ў тэхніцы штучнага мармуру, што ўтвараюць 2-ярусную насценную кампазіцыю на філёнгавым п’едэстале, на якім узняты 2 карынфскія калоны, што нясуць фігурны шчыт з пуцці і дэкаратыўнымі вазамі, завершаныя гарэльефнымі выявамі серафімаў у аблоках, таксама ў стылі ракако. Злева знаходзіцца алтар Маці Божай Вастрабрамскай, абраз намаляваны ў 1847 на дубовай дошцы; у другім ярусе алтара — абраз Маці Божай Шкаплернай. Справа — алтар з абразом св. Францішка і фігурай Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, наверсе — абраз св. Тэклі. Два алтары ўсталяваны пры апорах, бліжэйшых да прэзбітэрыя. Злева знаходзіцца алтар з абразом Маці Божай Лідскай (Ружанцовай). Справа — алтар з абразом св. Тэрэзы. Яшчэ два барокавыя алтары ўсталяваны пры сценах касцёла: злева — св. Антонія, справа — св. Станіслава Біскупа. Алтар Маці Божай з Лурда змешчаны ў нішы хоравай сцяны, справа ад уваходу.