Нейтронная зорка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 5:
Нейтроннае рэчыва ўтвараецца, калі [[пратон]]ы і [[электрон]]ы зліваюцца ў [[нейтрон]]ы, і можа ўтрымлівацца ў выглядзе шара ўласнымі гравітацыйнымі сіламі. Шчыльнасць такога рэчыва дасягае мільярдаў тон на кубічны сантыметр — маса ў 1 сонечную змяшчаецца ў шары дыяметрам 30 км.<ref name=kx/>
 
Магчымасць існавання рэчыва, больш шчыльнага чым рэчыва белых карлікаў, было тэарэтычна прадказана фізікам [[Леў Давыдавіч Ландау|Л. Ландау]] (1932), а існаванне зорак, складзеных з такога рэчыва, — астраномамі [[Вальтэр Баадэ|В. Баадэ]] і [[Фрыц Цвікі|Ф. Цвікі]] (1934). Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання нейтронных зорак было апублікавана фізікамі [[Роберт Опенгеймер|Р. Опенгеймерам]] і [[Джордж Майкл Волкаў|Дж. Волкавам]] (1939)<ref name=kx/>.
 
Ускосным доказам існавання нейтронных зорак сталі назіраныя [[пульсар]]ы і {{нп5|рэнтгенаўскі пульсар|рэнтгенаўскія зоркі|ru|Рентгеновский пульсар}}.