Розніца паміж версіямі "Трупнае адубенне"

(вікіфікацыя)
 
Знешнія праявы гэтага працэсу можна падзяліць па групах, у залежнасці ад тыпу мускулатуры, у якой адбываецца адубенне.
* У {{нп3|Шкілетная цягліцавая тканка|папярочнапаласатай мускулатуры|ru|Скелетная мышечная ткань}} знешнія прыкметы адубення выяўляюцца ў выглядзе яе [[Рыгіднасць|рыгіднасці]], акрэсленасці і рэльефнасці. [[Мускулы|Мышцы]]-згінальнікі з’яўляюцца больш магутнымі, чым разгінальнікі, у сувязі з чым адбываецца згінанне верхніх канечнасцяў ў локцевых суставах і суставах кісці, ніжнія канечнасці згінаюцца ў тазасцегнавых і каленных суставах. Пры цалкам развітым трупным адубенні трупы прымаюць становішча, якое нагадвае позу змагара або баксёра (верхнія канечнасці напаўсагнутыя ў локцевых суставах, некалькі прыпаднятыя і прыведзеныя, кісці паўсціснутыя, ніжнія канечнасці напаўсагнутыя ў тазасцегнавых і каленных суставах). Найбольш выяўленая гэтая пастава пры дзеянні высокай тэмпературы, калі цягліцавае адубенне трупа спалучаецца з тэмпературнай дэструкцыяй цягліцавай тканкі.
* Адубенне [[Гладкія цягліцы|гладкай мускулатуры]] выяўляецца так званай «гусінай скурай», скарачэннем [[Сасок|саскоў]], [[Сфінктар|сфінктараў]], што прыводзіць да выдзялення экскрыментаў. Пры надыходзе смерці [[сэрца]] знаходзіцца ў стане {{нп3|[[Дыястала|дыясталы|ru|Диастола}}]].
* Пасля развіваецца адубенне {{нп3|Міякард|міякарда|ru|Миокард}}, што прыводзіць да пасмяротнай [[Сістала|сісталы]] і выдушвання крыві са жалудачкаў сэрца. У сувязі з тым, што левая палова сэрца больш магутная, чым правая, у правым жалудачку застаецца больш крыві, чым у левым. Пасля вырашэння трупнага адубення сэрца вяртаецца ў дыясталу.
* Адубенне гладкай мускулатуры страўнікава-кішачнага тракту фармуе рэзка выяўленыя, падкрэсленыя зморшчыны слізістай абалонкі, можа прыводзіць да перамяшчэння змесціва.