Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
[[File:Паўліна Мядзёлка са сваімі сяброўкамі сёстрамі Аленай Аляксандрай Юрашайцене. Пачатак 1910-х.jpg|thumb|злева|Паўліна Мядзёлка (у цэнтры) разам са сваімі сяброўкамі па вучобе ў Віленскай прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай роднымі сёстрамі Юрашайцене — Аленай (сядзіць злева) і Аляксандрай. Фота пачатку 1910-х гадоў]]
Скончыла [[Глыбокае|Глыбоцкае]] царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у [[Вільня|Вільн]]і, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень [[1912]], пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў [[Пецярбург]] на [[Вышэйшыя камерцыйныя курсы]], якія скончыла ў [[1914]]. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры [[Паўлінка|п'есы]] Я. Купалы. Падчас [[1СВ|1-ай сусветнай вайны]] ў эвакуацыі ў [[Царыцын]]е. З восені 1916 у Петраградзе сакратар [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны]]. У 1917 працавала ў [[Кіеў|Кіе]]ве (Саюз гарадоў). У кастрычніку [[1917]] па дамоўленасці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў в. [[Жорнаўка]] Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку [[1918]] школа была закрыта, перабралася ў [[Мінск]].