Рэйнская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
→‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 2:
'''Рэйнская вобласць''', або '''Рэйнланд''' (''Rheinland'', прамаўляецца «Райнланд») — [[гістарычная вобласць]] па сярэднім цячэнні [[Рэйн]]а, размешчаная ў межах сучаснай [[Германія|Германіі]] (землі [[Рэйнланд-Пфальц]] і [[Паўночны Рэйн-Вестфалія]]).
 
Парэйнне ў палітыка-адміністрацыйным плане да [[напалеонаўскія войны|Напалеонаўскіх войнаў]] адрознівалася крайняй разнастайнасцю: тут былі перамяшаны ўладанні царкоўных прэлатаў (архібіскупаў [[Кёльн]]скіх, [[Майнц]]скіхкіх і [[Трыр]]скіх), герцагства [[Юліх-Клевэ-Берг]] з залежнымі ад яго графствамі, [[феод]]ы нашчадкаў [[рэйнграф]]аў ([[Зальмскі дом]]) і [[вольны горад|вольныя імперскія гарады]] (як, напрыклад, [[Ахен]]).
 
Пасля [[Базельскі мірны дагавор, 5 красавіка 1795|Базельскага міру]] (1795) землі на захад ад Рэйна былі рэарганізаваны французамі ў [[Цызрэйнская рэспубліка|Цызрэйнскую рэспубліку]], якая пазней была падзелена на [[дэпартамент, Францыя|дэпартаменты]] і ўключана ў склад [[Першая імперыя|Французскай імперыі]]. Царкоўныя ўладанні падвергліся [[Секулярызацыя, гісторыя|секулярызацыі]], свецкія ўладары — [[медыятызацыя|медыятызацыі]]. Дзяржаўныя ўтварэнні на процілеглым беразе Рэйна склалі ў 1806 годзе [[Рэйнскі саюз]].
Радок 16:
У 1919—1923 гадах рэйнскімі сепаратыстамі, якія карысталіся падтрымкай Францыі, было прадпрынята некалькі спроб адарваць Рэйнскую вобласць ад Германіі і абвясціць яе [[Рэйнская рэспубліка|незалежнай рэспублікай]]. Аднак у 1925 годзе пасля заключэння [[Лакарнскія дагаворы|Лакарнскіх пагадненняў]], якія ўсталёўвалі гарантыі еўрапейскіх межаў, які склаліся па выніках Першай сусветнай вайны, рух рэйнскіх сепаратыстаў сышоў на нішто.
 
Войскі дзяржаў [[Антанта|Антанты]] заставаліся на тэрыторыі Рэйнскай вобласці да 1930 года. Пасля прыходу да ўлады [[Гітлер]]а (1933) да Германіі вярнуўся Саар ([[1935]]), а Рэйнская вобласць падверглася аднабаковай [[Рэмілітарызацыя Рэйнскай вобласці|мілітарызацыі]] (1936). Гэта стала пралогам да развязвання [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].<ref>[http://www.hrono.ru/sobyt/1936germ.html Рэйнскае пытанне 1918—1936 гг.]</ref>
 
Пасля Другой сусветнай вайны Рэйнская вобласць была расфарміравана. Аграрныя вобласці на поўдні (вядомыя сваімі [[рэйнвейн|рэйнскімі вінамі]]) увайшлі ў склад зямлі Рэйнланд-Пфальц, а прамысловы [[Рурскі рэгіён|Рур]] (раён вуглездабычы) вылучыўся ў зямлю Паўночны Рэйн-Вестфалія. Горад [[Вецлар]] стаў часткай зямлі [[Гесэн]].