Лукомль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: en:Lukoml
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызн|1=Лукомль}} — вёска у складзе Чашніцкага сельсавета Чашніцкага раёна [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] Беларусі.
Размясціўся Лукомль на рацэ Лукомцы, за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў. Упершыню Лукомль упамінаецца ў 1078 г. у павучанні кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха ў сувязі з падзеямі, якія там адбываліся.
 
Лукомль – адно са старажытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Уяўленні аб жыцці старажытнага Лукомля даюць археалагічныя раскопкі, якія пачалі праводзіцца яшчэ ў XIX ст.
{{пачатак артыкулу}}
 
У XI – XIII стст. Лукомскі замак служыў умацаваным жыллём буйнога феадала і ўваходзіў у склад Полацкага княства. Лукомскія “воі” прымалі ўдзел у разгроме шведаў на Няве (1240), у бітве на Чудскім возеры (1242), у Грунвальдскай бітве (1410). Значнай з’яўляецца гістарычная роля Лукомскага княства ў складзе Полацкай зямлі і ВКЛ.
 
З XII ст. Лукомль – цэнтр удзельнага Лукомскага княства, прадстаўляў сабой умацаваны замак. У другой палове XII – пачатку XIV ст. Лукомль увайшоў у склад ВКЛ. Узрастанне Лукомля фіксуецца з канца XIV ст.
 
У сувязі з тым, што Лукомскае княства знаходзілася ў прыгранічнай частцы ВКЛ, яно неаднойчы падвяргалася нападам ворагаў. Асаблівыя страты і разбурэнні здараліся ў гады Лівонскай вайны. Так, у 1563 г. рускія войскі амаль ушчэнт разбурылі Лукомль, зруйнавалі Лукомскі замак і забралі шмат яго жыхароў у палон. Лукомскі замак больш не ўзнаўляўся.
 
З цягам часу ў выніку складанай гісторыі Лукомскага княства, войнаў і міжусобнай барацьбы яно часта разбуралася, нішчыліся яго здабыткі, і ў выніку былы горад ВКЛ ператварыўся ў мястэчка, пазней - у вёску. У 1812 г. Лукомль пацярпеў ад французскіх і рускіх войск. 11 лістапада 1812 г. у Лукомлі начаваў граф генерал П.Х. Вітгенштэйн, які праследаваў адступаючых французаў. У 1882 г. у Лукомлі пражывалі 591 мужчына і 567 жанчын. У той час Лукомль належаў генералу Храпавіцкаму. Апошнім уладальнікам Лукомля быў памешчык Мілаш.
 
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Лукомлі было 220 двароў, 750 жыхароў. Тройчы вёска падвяргалася знішчэнню. У Германію адпраўлены 22 чалавекі, 16 вярнуліся дадому. Жудаснай трагедыяй стаў расстрэл 347 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
 
У кастрычніку 1943 г. Сенненская партызанская брыгада разграміла нямецкі гарнізон у Лукомлі.
 
Зараз вёска Лукомль – цэнтр Лукомскага сельсавета і саўгаса “Лукомскі”.
 
На 1.01.2005 г. у вёсцы Лукомль пастаянна пражывае 471 жыхар. У вёсцы ёсць сярэдняя школа, дзіцячы садок, клуб, бібліятэка.
 
{{крыніцы/|}}ЛІТАРАТУРА
 
1. Лукомль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М.Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. – С. 504-505.
 
2. Лукомль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 399.
 
3. Светлая ява Лукомля // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1969. – 22 лістап.
 
 
 
4. Чуйко, А. Лукомль / А. Чуйко // Народнае слова. – 2005. – 22 лістап.
{{пачатак артыкулу}}
}}
{{DEFAULTSORT:Лукомль вёска}}