Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 101:
'''Карэла-Фінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка''', '''Карэла-Фінская ССР''' — адна з рэспублік [[СССР|Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]]. Існавала ў [[1940]]-[[1956]] гадах.
 
== Утварэнне ==
Пасля заканчэння [[Савецка-фінская вайна|Савецка-фінскай вайны]] і падпісання Маскоўскай мірнай дамовы, 31 сакавіка 1940 года на VI сэсіі Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон пра перадачу Карэльскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы тых тэрыторый, якія былі занятыя Савецкім Саюзам (Карэльскага пярэсмыка й Паўночнага Прыладажжа), а таксама пра ператварэнне КАССР у Карэла-Фінскую ССР. Сталіцай КФССР застаўся горад [[Петразаводск]].
 
На думку некаторых гісторыкаў, КФССР уяўляла пагрозу для Фінляндыі, таму што магла быць патэнцыйным «зачынам» для яе далучэння да [[СССР]]<ref>http://slovari.yandex.ru/dict/krugosvet/article/krugosvet/4/1005203.htm</ref>, падобна як наяўнасць у складзе СССР нацыянальных рэспублік [[БССР]] і [[УССР]] стала прычынай для далучэння [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіны]]. На карысць гэтай тэорыі кажа тое, што раней, [[1 снежня]] [[1939]] года на тэрыторыі [[СССР]] быў абвешчаны т. зв. Народны Ўрад з фінскіх камуністаў на чале з [[Ота Куусінен]]ам, які потым узначаліў КФССР<ref>http://militera.lib.ru/research/meltyukhov/04.html</ref>.
 
== Гісторыя ==
У ходзе савецка-фінскай вайны 1941—1944 гг. значная частка Карэла-Фінскай ССР (за выключэннем тэрыторый, што раней належалі [[Фінляндыя|Фінляндыі]]), была акупаваная фінскім войскам і часцямі нямецкага вермахту. У гэты час сталіцай рэспублікі быў горад [[Беламорск]], які не быў узяты. Фінскія войскі былі разгромленыя ў Карэліі ўлетку [[1944]] у выніку Выбарска-Петразаводзкай аперацыі.
 
У [[1944]] годзе ў рамках агульнасаюзнай адміністрацыйнай рэформы Выбарскі й Кексгольмскі (Прыазерскі) раёны былі перададзеныя са складу КФССР да складу [[РСФСР]] і ўвайшлі да [[Ленінградская вобласць|Ленінградскай вобласці]].
 
== Нацыянальны склад ==
[[Файл:Bundesarchiv_Bild_183-10624-0003,_Budapest,_II._Weltfestspiele,_sowjetische_Musikgruppe.jpg|міні|Спявачка Люся Тэпанен, выканаўцы Тойва Вайнанен і Максім Гаўрылаў прадстаўляюць КФССР на Другім Міжнародным фэсце моладзі і студэнтаў у [[Будапешт|Будапешце]] ([[1949]])]]
«Тытульнае» [[карэлы|карэльскае]] і [[фіны|фінскае]] [[насельніцтва]], у адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік, было нацыянальнай меншасцю цягам усяго часу існавання рэспублікі. На [[1939]] год, яшчэ да вайны й далучэння Карэльскага пярэсмыка і Прыладажжа, частка прыбалтыйска-фінскага насельніцтва (карэлы, фіны і вэпсы) у Карэльскай АССР склала 27 %<ref name="census1939">Дадзеныя перапісу 1939 году па КАССР, http://www.soros.karelia.ru/projects/1998/atlas/1939/1939.htm</ref>, а згодна з перапісам [[1959]] года, праведзеным ужо пасьля скасавання рэспублікі, яна знізілася да 18,3 %<ref name="census1959">Дадзеныя перапісу 1959 году па КАССР, http://www.soros.karelia.ru/projects/1998/atlas/1959/1959.htm </ref>.
Фінскае і карэльскае насельніцтва далучаных у 1940 годзе заходніх зямель [[Карэлія|Карэліі]] (больш за 400 тыс. чал.), адразу эвакуявалася ў цэнтральныя раёны [[Фінляндыя|Фінляндыі]], а, вярнуўшыся, праз вайну зноў пакінула Карэлію ў 1944 годзе.
 
== Скасаванне ==
[[16 ліпеня]] [[1956]] года КФССР была паніжаная ў статусе да Аўтаномнай рэспублікі і вернутая да складу РСФСР. Пры гэтым з яе назвы было прыбранае слова «фінская» (Карэльская АССР).
 
{{зноскі}}
 
{{Скасаваныя савецкія рэспублікі}}
{{СССР}}
{{Рэспублікі СССР}}
[[Катэгорыя:Рэспублікі СССР]]