Дамініканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 74:
== Гісторыя ==
 
Востраў, з 7 стагоддзя заселены плямёнамі таіна, быў адкрыты 6 снежня 1492 года [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафорам Калумбам]] і названы ім Эспаньола («Маленькая Іспанія»); ўжо ў канцы 15 стагоддзя пачалася іспанская каланізацыя. У 1493 годзе Калумб заснаваў паселішча Ла-Ісабэль, названае ў гонар каралевы Ізабелы, на ўсходзе вострава. Яно стала першай іспанскай калоніяй у Амерыцы і да 1795 тэрыторыя сучаснай рэспублікі была калоніяй [[Іспанія|Іспаніі]] пад назвай Санта-Дамінга. У 1496 г. брат Калумба, Барталамеа Калумб, заснаваў на паўднёвым беразе вострава горад Санта-Дамінга-дэ-Гусман. У 16 стагоддзі індзейскае насельніцтва было практычна цалкам знішчана. У 1795 году увесь востраў быў захоплены французамі, якія да гэтага валодалі яго заходняй часткай. У 1804 годзе пасля паспяховай гаіцянскай рэвалюцыі (1791-1803) увайшла ў склад Гаіці, дзе ўлада належала чарнаскураму большасці. У 1808 году Іспанія зноў вярнула сабе ўсходнюю частку вострава. У 1821 годзе ў выніку вызваленчай вайны Санта-Дамінга атрымала незалежнасць. Лідар руху за незалежнасць Хасэ Касерэс заклікаў дамініканскую нацыю аб'яднацца з Вялікай Калумбіяй, але ў 1822 годзе маладая дзяржава было захоплена суседняй Рэспублікай Гаіці. У 1844 годзе адбылося антигаіцянскае паўстанне і была абвешчана Дамініканская Рэспубліка. У 1861 годзе іспанцы зноў падпарадкавалі Дамінікану, але ўжо ў 1865 былі выгнаны назаўжды. Другая палова 19 стагоддзя прайшла ў эканамічных крызісах, пры нарастаючым уплыве ЗША (вяліся нават перамовы аб далучэнні Дамініканы да ЗША) які пераўтварыўся ў поўную эканамічную залежнасць. Зрэшты, палітычнай бязладзіцы і бясконцых зменаў рэжымаў не назіралася. Ваенныя прэзідэнты Эао, Касэрас кіравалі больш за 10 гадоў кожны, хоць і былі забітыя ў выніку пераваротаў 1899 і 1911 адпаведна. 1916 - 1924 - амерыканская акупацыя. У 1930-1961 краінай кіраваў дыктатар [[Рафаэль Трухільё]]. Нецярпімы да іншадумства, ён пераследваў неграў-гаіцян, аднак заявіў пра гатоўнасць Дамініканы прыняць габрэйскіх уцекачоў падчас другой сусветнай вайны. Ва ўмовах нарастаючага палітычнага і эканамічнага крызісу 30 траўня 1961 года Трухільё быў забіты. У 1961 годзе на пасаду прэзідэнта быў абраны Хаакін Балагер правацэнтрыст, звяржэнне якога і наступная левая арыентацыя Дамініканы прывялі да інтэрвенцыі ЗША ў 1965. У 1965-1996 Балагерз (правацэнтрыст)невялікім перапынкам Балагер дэмакратычна абіраўся на пасаду прэзідэнта Рэспублікі, такім чынам, стаўшы сяміразовым прэзідэнтам. У пачатку 21 стагоддзя ўлада перайшла і застаецца ў руках левых партый.
 
== Дзяржаўны лад ==