Крымскае ханства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3121769 аўтарства Севастополец (размова)
Тэг: Адмена
Радок 119:
'''Крымскае ханства''' — [[феадальны лад|феадальная]] дзяржава, якая існавала ў ў [[1428]]—[[1783]] на землях Крымскага паўвострава (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]]), а таксама Паўночнага Прычарнамор'я паміж ніжнімі цячэннямі [[рака Дняпро|Дняпра]] да вусця [[рака Дон|Дона]] і Кубані, узбярэжжа да Грузіі. Плошча да 26 тыс. км². Насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. [[крымскія татары|татары]], у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, [[караімы]], [[яўрэі]], туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйка нагайцы). Сталіца — г. [[Бахчысарай]].
 
Да сярэдзіны 15 ст. тэрыторыя Крымскага ханства належала ханам [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. Заснавальнікам Крымскага юрта (удзела) лічаць [[Арам-Цімур]]а, які атрымаў яго ад свайго дзядзькі хана [[Менгу-Цімур]]а ў 2-й пал. 13 ст. У канцы 13 ст. военачальнік Нагай намагаўся заснаваць новую ардынскую дзяржаву з цэнтрам у Крыме. Да 15 ст. Крымскі юрт узначальваў намеснік залатаардынскага хана. Яму падпарадкоўваўся аглан — галоўны начальнік аб'яднанага войска ў час набегаў, туман — начальнік 10-тысячнага войска. Сфарміраваліся 4 асн. саслоўі: арыстакратыя, духавенства, народ і нявольнікі (рабы). Сярод арыстакратыі вылучаліся ўрадавая і родавая групы, якія кіравалі асноўнымі справамі Крымскага юрта. Духоўнае саслоўе ўзнікла ў 13 ст. з прыняццем [[іслам]]у, на чале яго стаяў муфтэй. Народ (татары і інш.) быў свабодным, нявольнікамі былі ваеннапалонныя або купленыя, пераважна ў рускіх землях. У сувязі з аслабленнем і распадам Залатой Арды ў сярэдзіне 15 ст. ў Крыме ўсталявалася [[дынастыя Гірэяў]]. Першы крымскі хан [[Хаджы-Гірэй]] падтрымліваў добрыя адносіны з вялікім князем [[ВКЛ]] і каралём Польшчы [[Казімір Ягелончык|Казімірам Ягелончыкам]], вялікімі князямі маскоўскімі [[Васіль II|Васілём II]] і [[Іван III|Іванам III]]. Пры ім сталіца Крымскага ханства перанесена з Кыркіча ў Бахчысарай. У 1466 г. ханам стаў [[Менглі-Гірэй]]. Яго замацаванню на стальцы садзейнічалі туркі, якія пасля заваявання [[Візантыя|Візантыі]] асадзілі ў 1475 г. генуэзскія крэпасці ў Крыме. 3 гэтага часу Крымскае ханства — васал Турцыі. У выніку перагавораў паміж турэцкім і крымскім бакамі вырашана, што турэцкі султан будзе прызначаць крымскіх ханаў з нашчадкаў Гірэяў, не будзе караць смерцю нікога з гэтага роду. Да Турцыі адышлі стратэгічныя крымскія пункты: [[Феадосія|Кафа]], [[ГюзлеўЕўпаторыя|Гезлеў]], [[Балаклава]], [[Керч]]. Турэцкі ўрад пільна сачыў, каб крымскія ханы не ўмацоўваліся на сваім стальцы. Да 1757 г. на крымскім троне змяніліся 62 ханы, кожны з якіх панаваў у сярэднім 5 гадоў, больш за 20 панаванняў было ад некалькіх месяцаў да 2 гадоў. Многія ханы прызначаліся на сталец па 2-4 разы. За службу крымскім татарам турэцкі ўрад плаціў грошы. Крымскія войскі ўдзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай, на Балканскім паўвостраве, грэчаскіх астравах. У 1-й пал. — сяр. 16 ст. Крымскае ханства часта выступала саюзнікам ВКЛ і Польшчы. У 1507 г. ажыццёўлены іх сумесны паход супраць Масквы, у 1521 г. Польшча падтрымала Крым у паходзе на Маскоўскую дзяржаву. Саюзы Крымскага ханства з ВКЛ і Польшчай супраць Масквы заключаліся ў 1507, 1512, 1532, 1535, 1540, 1542, 1559 г., яны перамяжоўваліся перыядамі варожасці. Саюзныя дагаворы з Рэччу Паспалітай заключаліся ў 1607 і 1623 г. У 1660 г. татары ўдзельнічалі ў камланіі палякаў супраць расійскага войска на Украіне, у 1663—1664 г. — у няўдалым паходзе караля Яна Казіміра ў Задняпроўе. У 15-17 ст. адбываліся шматлікія татарскія напады на Украіну, Беларусь, Польшчу. Першы набег татар адбыўся ў 1474 г. на Чырвоную Русь і Падолле, у 1482 г. — на Кіеўшчыну. У 1494 г. крымскія татары разбілі войска ВКЛ каля Вішнёўца, разам з туркамі ўдзельнічалі ў нападзе на Польшчу. У 1519 г. яны разграмілі палякаў пад Сокалам. Набегі татар на Падолле, Чырвоную Русь і Валынь адбыліся ў 1549 і 1589 г. У 1618 г. татары разбілі польскае войска пад Арынінам, у [[1626]] г. нанеслі вялікае паражэнне пад Белай Царквой. Няўдачай скончыўся іх паход на Украіну ў 1661—1662 г. Яны ўдзельнічалі ў польска-турэцкай вайне 1672 г., у 1675 г. [[Ян III Сабескі]] разбіў татар пад Львовам. У 1683 г. яны ўдзельнічалі ў баях пад Венай. У 1695 г. татары напалі на Львоў, апошняя бітва татарскіх і польскіх войск адбылася пад Падгайцамі ў [[1698]] г.. На Беларусь татары рабілі набегі ў канцы 15 — 1-пал. 16 ст. (гл. [[Татарскія набегі на Беларусь]]), буйнейшай ваеннай падзеяй была [[Клецкая бітва]] ([[1506]]).
 
Адносіны Крымскага ханства з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] былі вельмі складаныя. У 1517 і 1541 г. крымскія татары здзейснілі паходы на Маскоўскую дзяржаву. У 1552 г. рускае войска авалодала Крымам, але ў 1555 г. татары разбілі маскоўскія войскі пад Тулай. У 1559 г. руская армія пад камандаваннем [[Д. Адашаў|Д. Адашава]] ажыццявіла паход у Крым, а татары на чале з ханам [[Даўлет-Гірэй|Даўлет-Гірэем]] у 1571 г. захапілі і спалілі [[Масква|Маскву]]. Скончыліся няўдачай паход Даўлет-Гірэя на Маскву ў 1572 г., бой 1587 на р. Аха, паход 1591 г. [[Газі-Гірэй II|Газі-Гірэя II]] на Маскву. У 1592 г. татары спусташылі паўднёвыя раёны Расіі. У 1593 г. паміж Крымскім ханствам і Расіяй заключаны мірны дагавор, які быў парушаны ў 1607 г., і ваенныя падзеі адбываліся да 1617 г., калі было заключана новае пагадненне. У 1632 г. ваенныя дзеянні паміж Крымам і Расіяй аднавіліся. Па загадзе турэцкага султана татары ўдзельнічалі ў няўдалай аблозе Азова 1637-41, а ў 1645 зрабілі паход на Расію. У 1646-47 Расія і Рэч Паспалітая сумесна дзейнічалі супраць Крымскага ханства. У 1687 і 1689 расійскае войска пад камандаваннем [[В. Галіцын]]а ажыццявіла паходы на Крым. У 1695 і 1696 крымскія татары ўдзельнічалі ў абароне Азова ад войска Пятра I, у 1711 — у баях за Малдову. У 1736, 1737 і 1738 адбыліся паходы расійскай арміі ў Крым. У 1770 туркі і татары разбіты на р. Ларга войскам П. Румянцава. У 1771 армія В. Далгарукага зруйнавала ўсе гарады Крыма, загінула больш за 33 тыс. жыхароў. Пасля гэтага крымскі курултай выбраў ханам [[Шагін-Гірэй|Шагін-Гірэя]], які абвясціў незалежнасць Крымскага ханства ад Турцыі. Паводле Кучук-Кайнарджыйскага трактата 1774 паміж Турцыяй і Расіяй султан адмовіўся ад правоў на Крымскае ханства. У 1776, 1778 і 1783 Расія ўводзіла ў Крым войскі для «навядзення парадку». У лютым 1783 Шагін-Гірэй пад прымусам адрокся ад стальца і перадаў Крымскае ханства імператрыцы [[Кацярына II, імператрыца расійская|Кацярыне II]].