Беларусы ЗША: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Да пачатку ХХ ст. пашырылася працоўная міграцыя. Беларускія перасяленцы ў ЗША працавалі пераважна ў вугальнай, металаапрацоўчай, сталеліцейнай, тытунёвай, баваўнянай прамысловасці, на цэментных, цагельных і іншых заводах. Беларусы аднак не стварылі ўласных нацыянальных арганізацый, а часцей далучаліся да аб'яднанняў, створаных прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей (найчасцей рускімі і палякамі), што садзейнічала іх асіміляцыі. Частка беларускіх эмігрантаў далучылася да прафсаюзаў і ўдзельнічала ў стварэнні прафсаюзных суполак. Уваходзілі беларусы і ў палітычныя аранізацыі, напр., у Федэрацыю саюзаў рускіх рабочых у Чыкага.
 
У міжваенны перыяд пачалося стварэнне нацыянальных арганізацый беларусаў у Амерыцы. Заснаваны ў 1923 у [[Чыкага]] Беларуска-амерыканскі саюз дзейнічаў да пач. 1940-х г. У 1935 зарэгістравана Беларуска-амерыканскае грамадзянскае задзіночанне (штат Ілінойс). У 1928 у Чыкага створана першае ў ЗША беларускае палітычнае аб'яднанне — Беларуска-амерыканскі грамадскі клуб, акіякі на выбарах у 1928, 1932 і 1936 падтрымліваў кандыдатаў ад дэмакратычнай партыі. У час выбараў у 1936 дзейнічаў і Беларуска-ўкраінскі рэспубліканскі клуб.
 
Значная частка імігрантаў міжваеннага часу, як і папярэдняй хвалі, трапіла пад уплыў рускіх і польскіх асяродкаў, далучыліся да ўкраінскіх. Чыкагская газета «Белорусская трибуна» (1928, № 2) адзначала, што «99% усіх «расійскіх» арганізацый у [[Чыкага]] і ў шматлікіх іншых гарадах Злучаных Штатаў належаць беларусам — нацыянальна свядомым або не — гэта ўжо іншае пытанне, але беларусам».