Каталіцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
Божую ласку можна атрымаць праз сакраменты (таінствы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакраментаў: хрышчэнне, канфірмацыя (мірапамазанне, бежмаванне), Еўхарыстыя, пакаянне (споведзь), алеепамазанне (намашчэнне хворых), святарства, сужэнства. Пры гэтым хрышчэнне з'яўляецца першым сакраментам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ Еўхарыстыі (Святая Імша, Святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя Цела і Кроў Хрыста, Божае Цела, адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту). Еўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй і крыніцай духоўнага жыцця.
 
=== Месца людзей і іх абавязкі ===
Усе людзі пакліканы да святасці — поўні хрысціянскага жыцця і дасканалай любові дзякуючы нормаў паводзін, якія змешчаны ў божых запаведзях (дэкалог, дзесяць запаведзяў). Святасць — гэта прысвячэнне сябе целам і душой справе Божай славы і служэнню бліжняму, праз выконванне божай волі.
Душа чалавека пасля смерці трапляе ў неба ([[рай]]) або [[пекла]], у залежнасці ад таго, як пражыў сваё жыццё кожны канкрэтны чалавек. Душы, якія памерлі ў стане асвячальнай ласкі, але не гатовы трапіць у рай, перш, чым там апынуцца, праходзяць ачышчэнне ў чысцы ([[чысцец]]). Дактрына аб чысцы адсутнічае ў праваслаўных хрысціян. Калі Хрыстос прыйдзе другі раз на зямлю (парузія), адбудзіцца апошні суд і людскія целы ўваскроснуць. Паводле гэтага суда Ісус аддасць кожнаму чалавеку паводле яго спраў і па яго прыняццю або адкіданню ласкі (пар. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла параграф 682). Душы, што памёрлі ў стане смяротнага граху, будуць вечна пакутаваць у пекле. Душы ў небе (раі) будуць вечна шчаслівыя.
 
=== Арганізацыйная структура ===
Католікі вызнаюць, што ўсе памесныя цэрквы (''sui iuris'', бел. ''свайго права'') звязаны адзінствам паміж сабою праз супрычасце з біскупам Рыма (Папам Рымскім), а кожны член Каталіцкага Касцёла праз хрышчэнне належыць да ўсяго Каталіцкага Касцёла і да канкрэтнай памеснай Царквы.
 
Каталіцкі Касцёл вучыць, што яго кіраўніком (галавой) з'яўляецца Хрыстос, якога бачным намеснікам і пераемнікам апостала Пятра з'яўляецца біскуп Рыма ([[Папы рымскія|Папа Рымскі]]).
 
Папа Рымскі выбіраецца калегіяй кардыналаў на [[канклаў|канклаве]]. Папа мае найвышэйшую ўладу, з'яўляецца кіраўніком горада-дзяржавы [[Ватыкан]].
 
Іншыя біскупы, якія знаходзяцца ў лучнасці з біскупам Рыма, утвараюць калегію біскупаў — другі ўзровень кіравання ў Каталіцкім Касцёле. Калегія біскупаў лічыцца спадкаемніцай групы дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. Сваю ўладу калегія біскупаў выконвае толькі ў лучнасці пад кіраўніцтвам папы рымскага. Выкананне гэтай улады адбываецца: на сусветных саборах, што склікаюцца папам; праз калегіяльныя дарадчыя органы біскупа Рыма; Рымскую курыю. Найвышэйшую ўладу каталіцтва называюць яшчэ Апостальскай Сталіцай.
 
Каталіцкі Касцёл складаецца з мясцовых (памесных) касцёлаў (цэркваў). Прадстаўнікамі папы рымскага ў мясцовых касцёлах у розных краінах, тэрыторыях і арганізацыях з'яўляюцца легаты (апостальскія нунцыі, пранунцыі, інтэрнунцыі, апостальскія дэлегаты).
 
Мясцовыя Касцёлы (цэрквы) складаюцца з [[дыяцэзія|дыяцэзій]] або [[архідыяцэзія|архідыяцэзій]] (дыяцэзій вышэйшага ўзроўню); ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах прынята назва [[епархія]] і [[архіепархія]] адпаведна. Гэта сталыя і звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касцёла. З дыяцэзіямі (архідыяцэзіямі) маюць роўныя правы: тэрытэрыяльная пралатура, тэрытэрыяльнае абацтва, апостальскі вікарыят і апостальская прэфектура, апостальская адміністратура, ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — [[экзархат]]ы. Функцыю дыяцэзіі выконвае, таксама, ваенны ардынарыят.
 
Кіраўніком мясцовага Касцёла (мясцовай Царквы) з'яўляецца дыяцэзіяльны (епархіяльны) біскуп або зраўнаны з ім іерарх (пралат, тэрытэрыяльны [[абат]], апостальскі адміністратар, ваенны ардынарый; ва ўсходніх цэрквах — экзарх). Дыяцэзіяльны біскуп можа мець так званага біскупа-каад'ютара (г. зн. біскупа, які мае права спадкаемнасці) і дапаможнага біскупа (аднаго або некалькіх).
 
У кіраванні мясцовымі Касцёламі біскупам дапамагаюць: святарская рада, калегія дарадцаў (кансултараў), рада эканамічных спраў, душпастырская рада, дыяцэзіяльны сінод (ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — епархіяльны канвент), капітулы канонікаў, дыяцэзіяльная курыя.
 
Мясцовыя Касцёлы складаюцца з [[парафія|парафій]] (прыходаў, парохій) — пастаянных супольнасцей вернікаў акрэсленай тэрыторыі. Кіраўніком парафіі з'яўляецца пробашч (настаяцель), якому можа дапамагаць вікарый або некалькі вікарыяў. Пробашчаў і вікарыяў прызначае дыяцэзіяльны біскуп. Яны належаць да другой (пасля біскупаў) ступені святарства — прэзбітэраў ([[ксёндз|ксяндзоў]]). У выкананні сваіх функцый ім дапамагаюць дыяканы — прадстаўнікі трэцяй (ніжэйшай) ступені святарства.
 
Некалькі суседніх парафій могуць быць аб'яднаныя ў дапаможныя структуры — дэканаты (раённыя вікарыяты). Кіраўніком такой структуры з'яўляецца дэкан (раённы вікарый, протапрэзбітэр), звычайна ім з'яўляецца пробашч адной з парафій, што ўваходзяць у дадзены дэканат і які з'яўляецца заслужаным святаром.
 
Апрача парафій існуць асобныя цэнтры душпастырства (арганізацыі кіравання вернікаў) і рэктараты. Таксама асобна ад парафій служаць [[капелан]]ы (апека над вязнямі, хворымі, эмігрантамі, ваеннымі, спартсменамі і інш.).
 
Некалькі мясцовых Касцёлаў утвараюць наддыяцэзіяльныя структуры: мітраполіі (Касцёльныя правінцыі), Касцёльныя рэгіёны і Канферэнцыі біскупаў. На тэрыторыі Касцёльных правінцый могуць склікацца правінцыяльныя сіноды. У вялікіх краінах некалькі мітраполій могуць утвараць Касцёльныя рэгіёны з уласнымі рэгіянальнымі канференцыямі біскупаў. Біскупы адной краіны звычайна складаюць Канференцыю біскупаў гэтай краіны.
 
Кананічныя законы для ўсходніх каталіцкіх цэркваў прадбачаць магчымасць існавання схода біскупаў розных абрадаў.
 
У Каталіцкім Касцёле можна выдзеліць шэсць галоўных лацінскіх абрадавых традыцый і пяць усходніх. Абрадам называюць асаблівы спосаб выражэння каталіцкай веры супольнасцю вернікаў, якіх яднае аднолькавая літургічная спадчына, а таксама тэалагічнае, духоўнае і дысцыплінарнае фарамаванне ў канкрэтных гістарычных і культурных умовах. У рамках абрадавых традыцый у каталіцтве існуюць супольнасці хрысціян, называныя суі юрыс (па-лацінску sui iuris — свайго закона), якія прызнаюць найвышэйшую ўладу Каталіцкага Касцёла. Такіх супольнасцей на дадзены момант існуе 22. Вось спіс Касцёлаў (Цэркваў) суі юрыс:
 
Александрыйская традыцыя:
# копцкі (патрыярхат)
# эфіопцкі (мітраполія)
Антыёхская традыцыя:
# маланкарскі (мітраполія)
# мараніцкі (патрыярхат)
# сірыйскі (патрыярхат)
Халдэйская традыцыя:
# сіра-малабарскі (вярхоўнае архібіскупства)
# халдэйскі (патрыярхат)
Візантыйская (канстанцінопальская) традыцыя:
# албанскі
# балгарскі
# беларускі ([[Уніяцтва|уніяты]], грэка-католікі)
# венгерскі
# грэчаскі
# італьяна-албанскі
# мельхіцкі
# расійскі
# румынскі (мітраполія)
# русінскі (мітраполія)
# славацкі
# украінскі (вярхоўнае архібіскупства; уніяты, грэка-католікі)
# харвацкі
Армянская традыцыя:
# армянскі (патрыярхат)
Лацінская традыцыя:
# лацінскі (патрыярхат)
 
== Гл. таксама ==
* [[Пантыфікальная камісія Ecclesia Dei]]
* [[Камедулы]]
* [[Седзевакантызм]]
 
{{зноскі}}
 
{{Царкоўная іерархія}}
 
[[Катэгорыя:Хрысціянства]]
[[Катэгорыя:Каталіцтва| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]