Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Ізабелін): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45:
== Архітэктура ==
 
Касцёл вырашаны кампактным прамавугольным у плане аб'ёмамаб’ёмам з паўкруглай [[апсіда]]й, накрытымі агульным [[двухсхільны дах|двухсхільным дахам]]. Архітэктура прадстаўлена масіўнымі формамі, спрошчанымі прапорцыямі. У сілуэце дамінуе аднаярусная [[чацвярык, збудаванне|чацверыковая]] [[званіца]] са зрэзанымі вугламі і пакатым [[шатровы дах|шатровым]] пакрыццём. Сіметрыя галоўнага фасада падкрэслена нізкім прамавугольным уваходным праёмам і высокім [[арка|арачным]] акном над ім (асвятляе [[хоры]]). Плоскасныя фасады амаль пазбаўлены дэкору, элементы якога ([[філёнга|філёнгі]], [[разетка, архітэктура|разетка]], крыжовыя і прамавугольныя нішы, абломы) сканцэнтраваны на [[франтон]]е галоўнага фасада. Рэгулярную рытміку сцен бакавых фасадаў ствараюць [[арка|арачныя]] вокны і буйныя [[лапатка, архітэктура|лапаткі]] ў [[прасценак|прасценках]] і па вуглах. Будынак апяразаны па перыметры [[карніз]]ам спрошчанага профілю з цягай, адлівам нізкага [[цокаль|цокаля]].
 
== Інтэр'ерІнтэр’ер ==
 
У адназальнай прасторы храма пры ўваходзе вылучаны невялікі [[нартэкс]], на двух гранёных слупах і [[крыжовыя скляпенні|крыжовым скляпенні]] якога размешчана [[галерэя]] хораў. Залавы інтэр’ер пера­крыты плоскай драў­лянай столлю. Калі касцёл у 1990-я гады зноў пачаў дзейнічаць, унутры быў галоўны [[алтар]] з тытульным абразом святых Пятра і Паўла і бакавыя алтарныя кампазіцыі: злева — з абразом св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, справа — з абразом Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адбывецца рэканструкцыя. Над уваходам зроблены арганныя [[хоры]] на дзвюх масіўных калонах.
 
{{зноскі}}