Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 6:
У далейшым камісія павінна была дзейнічаць пры польскім галоўным камандаванні, а таксама мець прадстаўнікоў ва ўсіх галінах ваеннай гаспадаркі, якія б тычыліся беларускіх часцей. Камісія павінна была б прапаноўваць кандыдатуры афіцэраў для беларускага войска, зацвярджаць пастановы польскага галоўнакамандавання аб іх прызначэнні і выдаленні.
 
Адпаведны мемарандум быў пераданы [[ЮзэфЮзаф Пілсудскі|Юзафу Пілсудскаму]] [[28 ліпеня]] [[1919]] г., тады ж была атрымана яго згода. З тэхнічным удзелам прызначанага прадстаўніка польскага камандавання капітана Баброўскага, камісія распрацавала праект арганізацыі беларускага войска ў складзе адной пяхотнай [[дывізія|дывізіі]] — трох пяхотных палкоў, артылерыйскага палка, кавалерыйскага эскадрона, роты сапёраў, усяго 20 тыс. чалавек.
 
Гэты праект быў пераданы польскаму галоўнаму камандаванню, але рэальных крокаў да яго ажыццяўлення не рабілася да кастрычніка 1919. Тымчасам, у жніўні—верасні 1919 на беларускіх тэрыторыях, занятых польскім войскам, праводзіўся набор і фарміраваліся [[Літоўска-беларускія дывізіі]] — галоўным чынам, сярод дзяцей мясцовых каталіцкіх і польскамоўных дваран — для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі.
Радок 12:
Дэкрэт Пілсудскага ([[22 кастрычніка]] [[1919]] г.) пацвердзіў склад і паўнамоцтвы Камісіі: [[Павел Аляксюк]] (старшыня), [[Антон Аўсянік]], палкоўнікі [[Гасан Канапацкі]] (камандуючы беларускім войскам) і Д. Якубоўскі, штабс-капітаны [[Ф. Кушаль]] і [[Андрэй Паўлавіч Якубецкі|А. Якубецкі]], Ю. Мурашка, А. Прушынскі ([[Алесь Гарун|А. Гарун]]), [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. Рак-Міхайлоўскі]], яе сталае месца дыслакацыі ([[Мінск]]) і фарміраванне беларускага войска пад назвай «беларускіх нацыянальных аддзелаў» у [[Слонім]]е пад камандаваннем член Камісіі палкоўніка Канапацкага. Польскім афіцэрам і салдатам беларускай нацыянальнасці было дазволена пераходзіць у беларускія часці. Апроч гэтага, дазвалялася арганізацыя пры Варшаўскай школе падхаружых беларускага ўзводу з ахвотнікаў з сярэдняй адукацыяй, дзеля падрыхтоўкі беларускіх афіцэрскіх кадраў. Аднак, колькасны склад беларускага войска быў скарочаны да двух [[батальён]]аў.
 
У лістападзе [[1919]] г. БВК пераехала ў [[Мінск]]. Падтрымлівала сувязь з [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай радай БНР]]. Падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статную (Прушынскі), культурна-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і іншыя. У паветах БВК стварыла беларускае вярбовачнае бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у беларускае нацыянальнае войска. Перакладала на беларускую мову польскія вайсковыя статуты, выдала збонікзборнік «[[Падарунак беларускаму жаўнеру (1919)|Падарунак беларускаму жаўнеру]]» (1920). Вяла рэгістрацыю добраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваенных чыноўнікаў, урачоў).
 
У снежні [[1919]] г. у Мінску Камісія пачала працу дзеля ажыццяўлення гэтага дэкрэта, і адразу сутыкнулася з сістэматычным палітычным і адміністрацыйным процідзеяннем польскай адміністрацыі, якая была пад моцным уплывам [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскай «эндэцыі» (Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі)]].
 
БВК падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статную (Прушынскі), культурна-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і іншыя. У паветах БВК стварала беларускае вярбовачнае бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у беларускае нацыянальнае войска. Перакладала на [[беларуская мова|беларускую мову]] польскія вайсковыя статуты, выдала збонікзборнік «Падарунак беларускаму жаўнеру» (1920). Вяла рэгістрацыю добраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваенных чыноўнікаў, урачоў). У сакавіку [[1920]] г. распараджэннем ваеннага міністэрства вярбоўка і адбор добраахвотнікаў выключаны з кампітэнцыі БВК і перададзены мясцовым органам польскай адміністрацыі, якія байкатавалі гэту справу.
 
Рэальна Камісіі ўдалося сфарміраваць адзін пяхотны батальён, стварыць узвод ахвотнікаў (30 чал.) пры Варшаўскай школе падхаружых і арганізаваць курсы перападрыхтоўкі афіцэраў у Мінску.