Адкрыць галоўнае меню

Змены

У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне стасункаў з краінамі [[СНД]] з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся [[NATO]] і [[ЕС]], да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй [[Еўропа|Еўропы]] і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідэрамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў [[Ірак|Іраце]]. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам [[ЗША]] [[Джордж Ўокер Буш|Джорджам Бушам]], нямецкім канцлерам [[Герхард Шрэдэр|Герхардам Шрэдэрам]], італійскім прэм’ерам [[Сільвіё Берлусконі]].
 
На парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «[[Адзіная Расія]]» атрымала больш за палову месцаў у [[Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай Думе Расіі]] дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэферэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новае Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «[[СПС]]» і «[[Яблоко]]».
 
За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасць у [[Чачня|Чачні]].
13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў [[Беслан]]е і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаілам Гарбачовым]] як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.
 
Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва [[Украіна|КкраінеУкраіне]] ў канцы 2004 года Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады [[Віктар Януковіч|Віктара Януковіча]] і адзіны разам з прэзідэнтам [[Беларусь|Беларусі]] [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]] павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах.
 
29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «[[Рускі свет|рускага света]]».
8 654

праўкі