Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Гульня тронаў, раман у Гульня тронаў (раман): ВП:НА
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 20:
'''«Гульня́ тро́наў»''' ({{lang-en|A Game of Thrones}}) — [[раман]] у жанры [[фэнтэзі]] аўтарства [[Злучаныя Штаты Амерыкі|амерыканскага]] пісьменніка [[Джордж Рэйманд Рычард Марцін|Джорджа Р. Р. Марціна]], першая кніга серыі «[[Песня Лёду і Агню]]». Упершыню твор быў апублікаваны ў [[1996|1996 годзе]] выдавецтвам Bantam Spectra. Дзеянне рамана адбываецца ў [[Выдуманы сусвет|выдуманым сусвеце]]. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў [[Высокае Сярэднявечча|Высокага Сярэднявечча]]; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў.
 
Праца над раманам была пачата аўтарам у 1991 годзе. На той момант цыкл задумваўся як трылогія. Джордж Р. Р. Марцін, які імкнецца да напісання тэкстаў вялікага аб'ёму, вырашыў стварыць маштабнае эпічнае фэнтэзі ў духу «[[Уладар пярсцёнкаў|Уладара пярсцёнкаў]]», абапіраючыся на гістарычныя кнігі і перавёўшы акцэнты ад магіі да рэалізму. АсобліваеАсаблівае месца ў «Гульні тронаў» было адведзена геральдыцы, рыцарству, апісанню банкетаў і адзення. Кніга была натхнёная рэальнымі гістарычнымі падзеямі, а героі цыкла мелі прататыпаў з асяроддзя еўрапейскай знаці. Адзін з асноўных пасылаў кнігі — ідэя таго, што смерць ёсць непазбежная ісціна ўсяго жыцця.
 
Раман атрымаў усеагульнае прызнанне з боку крытыкаў. Ён быў ганараваны [[Прэмія «Локус» за лепшы раман фэнтэзі|прэміі «Локус» за лепшы раман у жанры фэнтэзі]], а таксама быў намінаваны на [[Неб'юла]] і [[Сусветная прэмія фэнтэзі|Сусветную прэмію фэнтэзі]]. Акрамя таго, аповесць «Кроў Дракона», якая ўвайшла ў склад рамана, у 1997 годзе атрымала прэмію «[[Х'юга, прэмія|Х'юга]]». Праз пятнаццаць гадоў пасля публікацыі раман дасягнуў першага месца ў спісе бэстсэлераў газеты ''[[The New York Times]]''. Аглядальнікі станоўча ўспрынялі смелае парушэнне класічных канонаў жанру і разбурэнне літаратурных стэрэатыпаў, прапрацоўку персанажаў і інтрыгуючы сюжэт. Усяго было прададзена звыш мільёна асобнікаў кнігі. Раман быў [[Экранізацыя|экранізаваны]] ў рамках [[Гульня тронаў, 1 сезон|першага сезона]] тэлесерыяла «[[Гульня тронаў, тэлесерыял|Гульня тронаў]]».