Іардан (рака): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
| commons =
}}
'''Іардан''' ({{lang-ar|نهر الأردن}} — nahr al-urdun, {{lang-he|נהר הירדן}} — nehar hayarden) — галоўная рака [[Палесціна|Палесціны]],. У сярэднім цячэнні служыць мяжой паміж [[Іарданія]]й і [[Ізраіль|Ізраілем]]. У ніжнім цячэнні ўяўляе сабой натуральную мяжу паміж Палесцінскай тэрыторыяй Заходняга берагу і Іарданіяй. У верхнім цячэнні аддзяляе [[Галанскія вышыні]] ад Ізраіля. Большая частка цячэння праходзіць ніжэй за ўзровень мора. вытокіВытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне [[Гхор]] праз азёры [[Хула]] і [[Галілейскае мора|Тыверыядскае]] і ўпадае ў [[Мёртвае мора]], узровень якога на 417430 м ніжэй за [[Міжземнае мора]]. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. Рака і азёры ў яе цячэнні маюць важнае значэнне для вадазабяспечання Ізраіля, Сірыі, Іарданіі. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі [[Біблія|бібліейскай]] гісторыі.
[[Выява:BnotYaakovBridge.JPG|thumb|left|Рака Іардан]]
 
== Этымалогія ==
Назвы паходзіць альбо ад семіцкага спалучэння «йарэд» — спускацца, падаць і «дан» — рака, альбо ад індаеўрапейскага «дану» — вільгаць.
 
== Геаграфія і гідраграфія ==
Даўжыня Іардана каля 252 км. Плошча басейна складае каля 18 000 кв.км. Гістарычны гадавы сцёк - 1,3 млд. м³. Паколькі Іардан працякае ў вобласці [[Міжземнаморскі клімат|міжземнаморскага клімату]], для ракі характэрна зімовы разводдзе. Бярэ пачатак блізу горнага масіву [[Хармон]]. Утвараецца ад зліцця рэк Хацбані, Хармон, Дан, якія забяспечваюць каля 50 % сцёку. Да моста дачок Якава цячэ па каналізаваным рэчышчы, створаным ў рамках праекта асушэння даліны возера Хула. Ад моста да ўпадзення ў [[Галілейскае мора]] завецца «горным Іарданам» і цячэ па прыродным рэчышчы з вялікім ухілам і парогамі. Працякае праз Тыверыядскім возера, ніжэй возера злева прымае раку [[Ярмук]], якая цячэ ўздоўж сірыйска-іарданскай мяжы і дае больш за палову ўсяго канчатковага сцёку. Упадае ў Мёртвае мора з поўначы. Вусце размешчана на вышыні -430,5 м. над узроўнем мора.
 
== Выкарыстанне чалавекам і экалогія ==
З Галілейскага мора, прэснага, нягледзячы на шматлікія салёныя крыніцы па берагах, вада падаецца на поўдзень у бязводныя раёны па заглыбленай трубе Усеізраільскага вадаправода. З-за забору вады Мёртвае мора недаатрымлівае да 98% сцёку Іардана. Даследаванні 2010 года паказалі што да Мёртвага мора ў той год дайшло не больш за 30 млн м³, прычым, вельмі салёнай, забруджанай ўгнаеннямі вады.<ref>https://water.fanack.com/jordan/water-resources/surface-and-groundwater/</ref>. Горны Іардан папулярны сярод аматараў [[рафтынг]]у
 
== Рака ў Бібліі ==
У 9 км ад Мёртвага мора з іарданскага боку знаходзіцца горад Аль-Махтаз - найбольш верагоднае месца [[Хрышчэнне Ісуса|Хрышчэння Ісуса]]. Падчас раскопак тут была знойдзена вялікая мармуровая пліта, якая, верагодна, з'яўляецца асновай калоны, згаданай паломнікам Феадосіем (V-VI стагоддзі) як адзнака месца Хрышчэння.
 
== Літаратура ==