Баляслаў Пачопка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
З 1913 — загадчык аддзела рэлігіі, у 1914-15 гады — рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] (Вільня). аўтар і выдавец беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915). Cталы аўтар газеты [[Наша Ніва (1906)|«Наша Ніва»]].
 
У гады Першай сусветнай вайны працаваў дырэктарам першай [[Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі]] (1916—18). Падрыхтаваў і выдаў у Вільні шэраг кніг на беларускай мове: «Жыццё папежа Піюса X» (1914), «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Бог з намі: Беларускі малітэўнік» (1915), «Святы Езафат Кунцэвіч» (1916), «Граматыка беларускай мовы» (1918), «Як вучыць жыць і верыць св. Хрыстова Паўсюдная Царква» (1923).
 
Аўтар першай «Граматыкі беларускай граматыкімовы» (1918). [[Беларуская граматыка Пачобкі]] была надрукаваная асобнай кнігай [[беларускі лацінскі алфавіт|лацініцай]] у друкарні «Гоман» (Вільня). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў [[Свіслацкая настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай настаўніцкай семінарыі]] і навакольных школах<ref>Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. – Брэст: ПП В.Ю.А., 2004</ref>. Яе крытыкавалі беларускія мовазнаўцы за шматлікія паланізмы і русізмы.
 
У міжваеннае дваццацігоддзе далучыўся да справы беларускага [[уніяцтва|ўніяцтва]]. Пасвячоны ў святары ў 1925 годзе. Душпастырскую дзейнасць праводзіў на Палессі. З 17.9.1926 — пробашч уніяцкага Бабровіцкага прыхода ў Косаўскім павеце. Удзельнік уніяцкіх канферэнцый у [[Пінск]]у (1932, 1933). Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Гоман», «[[Biełaruskaja krynica]]», «Chryścijanskaja Dumka». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «[[Przegląd Wileński]]». За прыхільнасць да беларускай мовы і культуры праследаваўся польскімі ўладамі. Памёр 26.12.1940 пасля таго, як быў збіты невядомымі.