Розніца паміж версіямі "Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей"

(афармленне)
 
== Біяграфія ==
3 1910 член [[баптызм|баптысцкай]] царквы. На працягу двух гадоў наведваў рэлігійныя курсы ў [[Пецярбург]]у.
 
У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Удзельнік [[Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд|Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда]] (1918), на якім абраны ў [[Гродзенская павятовая рада|Гродзенскую павятовую раду]] і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з'езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|«Грамады беларускай моладзі ў Горадні»]], акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 ўзначаліў Гродзенскую цэнтральную беларускую вучыцельскую раду. Скончыў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)]]. У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна|Беларускага нацыянальнага камітэта]] і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У ліпені—верасні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкома, потым баптысцкі прапаведнік у [[Брэст|Брэсце]].