Тамаш Тамашавіч Грыб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы ў беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургскім]] псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З [[1914]] года — у войску, удзельнік [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|І Усебеларускага з'езда]] ([[снежань]] [[1917]] года), на якім быў арыштаваны [[Савецкая ўлада|савецкімі ўладамі]]. Адзін з аўтараў [[Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі|Устаўных грамат БНР]], сябра [[Рада БНР|Рады БНР]] і яе Выканкама ([[1918]]), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральную Беларускую вайсковую раду]]. Адзін з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. Удзельнік [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў|3-га Усерасійскага з'езда]] [[Саветы|Саветаў]] (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на [[Курсы беларусазнаўства ў Мінску, 1918|курсах беларусазнаўства]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1919]] года выдае ў [[Вільня|Вільні]] газету «[[Грамадзянін, 1919|Грамадзянін]]». З [[красавік]]а 1919 года — у [[Гродна|Гродне]], дзе супрацоўнічае ў газеце «[[Родны край, 1919|Родны край]]», затым — у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены [[ПольшчаПольская Рэспубліка (1918—1939)|польскімі]] ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць.
 
У канцы [[1920]] года выязджае ў [[Коўна]], удзельнічае тут у выданні газеты «[[Сялянская доля (Коўна)|Сялянская доля]]». Удзельнік [[Першая Усебеларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя|Усебеларускай палітычнай канферэнцыі]] ([[Прага]], [[1921]]). З [[1922]] года — у [[Чэхія|Чэхіі]]. Скончыў [[філасофія|філасофскі]] факультэт [[Карлаў універсітэт|Карлава ўніверсітэта]] ([[1928]]). Стварыў у Празе [[Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны]]. Актыўна працаваў у суполцы [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]]. Удзельнічаў у працы [[Беларуская Рада ў Празе|Беларускай Рады ў Празе]]. З [[1930]] года працаваў тут у [[Славянская бібліятэка ў Празе|Славянскай бібліятэцы]]. У [[1934]]—[[1938]] гадах — загадчык [[Беларускі загранічны архіў|беларускага замежнага архіва]] ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах «[[Студэнцкая думка]]», «[[Золак]]», «[[Iskry Skaryny]]». Перакладаў публіцыстыку з [[руская мова|рускай]] і [[чэшская мова|чэшскай]] моў. Складаў [[бібліяграфія|бібліяграфію]] [[беларусазнаўства]].
 
== Творы ==