Аршанская ўпадзіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Аршанская ўпадзіна''' — структура [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]].
 
Упадзіна распасціраецца на поўнач і паўночны ўсход і падзяляе [[Беларуская антэкліза|Беларускую]] і [[Варонежская антэкліза|Варонежскую]] антэклізы. Невялікае адгалінаванне Аршанскай ўпадзіны цягнецца на паўднёвага захаду да [[горад Чэрвень|г. Чэрвень]] і ўтварае [[Чэрвеньскі структурны заліў]]. На ўсходзе мяжуе з Ярцаўскім пахаваным выступам, на поўначы праз слаба выражаную Веліжскую седлавіну зліваецца з Таропецка-Вяземскім прагінам, на захадзе сучляняецца з Латвійскай седлавінай, Вілейскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы, на паўднёвым усходзе — з Суражскім пахаваным выступам Варонежскай антэклізы, на поўдні — са [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]], на паўднёвым захадзе — з Бабруйскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы. Даўжыня Аршанскай упадзіны каля 250 км, шырыня ад 120 да 210 км.
 
Крышталёвы фундамент у межах упадзіны апускаецца ад адзнак -0,8 да -1,7 км. Запоўнена рыфейскімі і вендскімі адкладамі магутнасцю ад 1 км і больш. [[Рыфей]]скія і ніжневендскія ўтварэнні складаюць ніжнебайкальскі структурны комплекс. Вышэй рэзка нязгодна залягаюць сярэдне- (на ўсёй плошчы ўпадзіны) і верхнедэвонскія (на ўсходзе) адклады, якія ўтвараюць герцынскі структурны комплекс. На поўдні пашыраны таксама верхнеюрскія, мелавыя, месцамі палеагенавыя і неагенавыя і на ўсёй тэрыторыі ўпадзіны антрапагенавыя адклады. Як структурныя элементы 2-га парадку па паверхні фундамента і рыфейскіх адкладах у межах Аршанскай упадзіны вылучаюцца Віцебская мульда і Магілёўская мульда, падзеленыя Цэнтральнааршанскім горстам. Па паверхнях крышт. фундамента, верхне-пратэразойскіх і дэвонскіх адкладаў выдзяляецца шэраг лакальных структур. Большасць з іх слаба вывучаны. Фарміраванне Аршанскай упадзіны пачалося і закончылася ў познім [[пратэразой|пратэразоі]], найбольш інтэнсіўна яе развіццё выявілася ў рыфеі. Па паверхні дэвонскіх адкладаў і адкладаў, якія залягаюць вышэй, Аршанская ўпадзіна не вылучаецца. Дэвонскія ўтварэнні монаклінальна апускаюцца на ўсход і складаюць заходні борт [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізы]]. Юрскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя адклады апускаюцца на поўдзень і ўтвараюць паўночны борт Прыпяцкай сінеклізы.