Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: главы → кіраўніка (3), Главой → кіраўніком (4), глава → кіраўнік з дапамогай AWB
Радок 71:
У 1558 паміж Маскоўскай дзяржавай і [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]] пачалася [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонская вайна]], у якую, пасля таго, як Лівонія добраахвотна перайшла пад уладу Жыгімонта Аўгуста, уступіла Вялікае Княства Літоўскае. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне. Аднак войскі Івана IV паспяхова прасоўваліся ўглыб ВКЛ. У гэтых умовах вярхі ВКЛ палічылі неабходным больш цесны саюза Польшчы і ВКЛ. У 1569 паміж Польшчай і ВКЛ была закоючана Люблінская унія, паводле якой абедзве дзяржавы аб'ядноўваліся ў адну – з агульным каралём, агульным сеймам, адзінай знешняй палітыкай і адзінай манетнай сістэмай. Аднак абедзве часткі захоўвалі сваю адміністрацыю, скарб, войска, суды. Новая дзяржава звалася "Рэч Паспалітая абодвух народаў".
 
У 1572 памёр, не пакінуўшы спадчынніка, Жыгімонт II Аўгуст. Паміж рознымі групоўкамі шляхты і магнатаў пачаліся доўгія дэбаты аб працэдуры выбараў караля і аб прызначэнні часовага старшыні сената. Апошнім стаў главакіраўнік польскай каталіцкай царквы, а караля, нарэшце, абраў першы ў гісторыі Польшчы элекцыйны сейм (1573). Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў перамога дасталася Генрыху Валуа, брату французскага караля Карла IX. Яшчэ да заняцця стальца Генрых павінен быў падпісаць два дакументы. Першы – свайго роду фінансавыя абавязальніцтвы перад Польшчай, другі – Артыкулы. У Артыкулах былі замацаваныя прынцыпы кіравання краінай, якія ўжо фактычна склаліся да таго часу. У першым артыкуле сцвярджалася непарушнае права шляхты абіраць караля. Пацвярджалася права сейма выдаваць законы, збіраць апалчэнне, уводзіць падаткі. Прадугледжваўся абавязковае скліканне сейма кожныя два года. Пры каралю стваралася рада з 16 сенатараў, прызначаных сеймам на 2-летні тэрмін. Без згоды рады кароль нічога не мог распачаць не ва ўнутранай, не ў знешняй палітыцы. У апошнім артыкуле абвяшчалася права шляхты адмовіць у падпарадкаванні манарху ў выпадку, калі той парушыць яе прывілеі. Кожны новы кароль пры абранні павінен быў з гэтага часу падпісваць адпаведны дакумент. Сам жа Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб смерці свайго брата, ён таемна збёг у Парыж, каб заняць там французскі сталец.
 
Выбары новага караля ледзвь не перараслі ва ўзброенае сутыкненне. У 1575 сенат абраў каралём Максіміліяна Габсбурга, брата імператара Рудольфа II, а шляхта – трансільванскага князя [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]]. Прыхільнікі Баторыя, сабраўшы 20-тысячнае войска, занялі Кракаў. Стэфан Баторый (1574–1586) атрымаў польскую карону, але яшчэ прыйшлося ваяваць з Гданьскам, які адмовіўся прызнаць новага караля. Канфлікт скончыўся кампрамісам: Гданьск абвясціў аб сваёй пакорнасці, пагадзіўся заплаціць кантрыбуцыю і плаціць штогадовую мыту ў казну. Наўзамен гораду была вернутая аўтаномія. Каралём была праведзена ваенная рэформа: па венгерскім узоры змененая сістэма камплектавання пяхоты, зацверджаны рэестр казакаў, якія атрымлівалі жалаванне з казны і абавязваліся несці памежную службу. Імкнучыся прыцягнуць на свой бок шляхту, ён падпісаў прынятую сеймам у 1578 канстытуцыю аб стварэнні апеляцыйнай судовай інстанцыі – Трыбунала Кароны, суддзі якога выбіраліся на шляхецкіх сейміках. Стэфан Баторый паспяхова завяршыў вайну супраць Івана IV: па дагаворы аб 10-гадовым перамір'і, падпісаным у студзені 1582 у Яме Запольскім, Рэч Паспалітая атрымала Лівонію і вярнула Полацк.
Радок 77:
Падчас падрыхтоўкі да вайны супраць Турцыі Стэфан нечакана памёр. Насталае пасля яго смерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Адбылося два элекцыйных сейма і кожны іх іх абраў свайго караля. Перамога войска канцлера Яна Замойскага ў студзені 1576 над войскамі аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна прывяла да зацвярджэння на польскім стальцы шведскага каралевіча Жыгімонта III Вазы (1587–1632). Для падтрымання добрых адносін з Габсбургамі ён узяў сабе ў жонкі Ганну Габсбург, а пасля яе смерці – ажаніўся на яе сястры Канстанцыі. Збліжэнне з Габсбургскім домам прывяло да ўзмацнення контррэфармацыі ў Польшчы. Шматлікія пратэстанты былі адхілены ад дзяржаўных пасад, пачасціліся пагромы лютэранскіх і кальвінісцкіх збораў. У 1592 адбыўся сейм, на якім раздаваліся галасы незадаволеных палітыкай Жыгімонта аб адхіленні яго ад стальца. Аднак сейм быў сарваны: дэпутаты раз'ехаліся, не прыняўшы ніякіх пастаноў. Пасля смерці свайго бацькі Юхана III Жыгімонт Ваза адбыў у Швецыю, дзе ў 1593 каранаваўся шведскім каралём. Аднак польска-шведская унія не прынесла Польшчы і наогул Рэчы Паспалітай ніякіх знешнепалітычных пераваг, а ў самой Швецыі неўзабаве перамагла партыя праціўнікаў такой уніі і ў 1599 Жыгімонт Ваза быў скінуты са шведскага стальца.
 
Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаванне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швецыяй (1600–1629). Сітуацыя ўскладнілася ўнутранымі неурадзіцамі – грамадзянскай вайной 1605–1609, вядомай як Рокаш сандамірскі або Рокаш Зебжыдоўскага (па імі кракаўскага ваяводы, главыкіраўніка апазіцыі каралю), падчас якой шляхта абараняла свае прывілеі. Практычна ў той жа час (1603–1606) шэраг польскіх магнатаў (першым чынам Мнішкі) распачалі спробу арганізацыі ўзброенага ўмяшання ва ўнутраныя справы Расіі, падтрымаўшы авантуру Ілжэдзмітрыя I.
 
У 1609 пачалася вайна з Расіяй, якая першапачаткова ўдала складвалася для палякаў. У 1610 руска-шведскае войска было пабіта пад Клушыным, Васіль Шуйский быў скінуты са стальца, на які баярамі быў запрошаны польскі каралевіч Уладзіслаў. У 1612 рускае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім выгнала гарнізон Уладзіслава з Масквы, але вайна працягвалася. Скончылася яна на мяжы 1618–1619 падпісаннем Дэвулінскага перамір'я: Рэч Паспалітая ўтрымала за сабою вернутыя падчас кампаніі Смаленск, Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў. У 1634, ужо пасля смерці Жыгімонта, Палянаўскім мірам былі пацверджаныя гэтыя ўмовы, аднак Уладзіслаў адмовіўся ад расійскі царскага стальца. У той жа час вынікі вайны са Швецыяй былі для Рэчы Паспалітай несуцяшальнымі. У 1629 у Альтмарке было заключана перамір'е, па якім да Швецыі пераходзілі Лівонія і Эльблонг, а таксама парты Усходняй Прусіі.
Радок 220:
7 лістапада [[1918]] у Любліне быў створаны Часовы народны ўрад на чале з І. Дашыньскім. У маніфесце да польскага народа ўрад абвясціў стварэнне Польскай народнай рэспублікі, вынясенне на разгляд будучага Заканадаўчага сейма прапаноў аб адчужэнні буйной зямельнай уласнасці і нацыяналізацыі некаторых галін прамысловасці.
 
[[11 лістапада]] рэгенцкая рада (створаная нямецкімі і аўстрыйскімі ўладамі ў верасні 1917) перадала [[Юзаф Пілсудскі|Ю. Пілсудскаму]] камандаванне польскім войскам, а 14 лістапада – усю ўладу. Па патрабаванні Пілсудскага Часовы ўрад самораспусціўся. У дэкрэце аб вышэйшай уладзе, выдадзеным 22 лістапада, Ю. Пілсудскі быў абвешчаны "часовым начальнікам дзяржавы" з правам распускаць урад. Главойкіраўніком ураду стаў Е. Марачэўскі. Аднак, у сувязі з неабходнасцю пераарыентацыі на Антанту, якая раней прызнала Польскі нацыянальны камітэт, які дзейнічаў з верасня 1917 у Парыжы, была дасягнута дамова з апошнім і ўрад у студзені 1919 узначаліў І. Падзерэўскі, пры гэтым 4-5 студзеня адбылася няўдалая [[Спроба дзяржаўнага перавароту ў Польшчы, 1919|спроба дзяржаўнага перавароту]] Марыянам Янушайціс-Жэготам і князем Яўстафіем Сапегам.
 
28 лістапада 1918 быў прыняты дэкрэт аб выбарах ва Устаноўчы сейм, які ўстанаўліваў усеагульнае, роўнае, прамое выбарчае права пры таемным галасаванні. Выбары ў сейм адбыліся 26 студзеня [[1919]].
Радок 240:
У цэлым палітычная сістэма Польшчы ў першыя гады Другой Рэчы Паспалітай не адрознівалася ўстойлівасцю. Палітычная стракатасць складу Сейма не дазваляла скласці сталую ўрадавую кааліцыю. Толькі за 1922—1925 змянілася 8 урадаў. Палітычныя крызісы дапаўняліся ўзмацненнем страйкавага руху, недастатковай эканамічнай стабілізацыяй, пагаршэннем міжнароднага становішча. У гэтых умовах усеагульнай незадаволенасці Пілсудскі і яго прыхільнікі здзейснілі дзяржаўны пераварот. 12 мая ППС апублікавала заклік да адхілення ад улады ўрад «Х'ена-Пяста» і ў гэты жа дзень пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і часткамі, якія падтрымлівалі Пілсудскага. 14 мая ўрад сыйшоў у адстаўку. Новы рэжым, які ўсталяваўся ў выніку дзяржаўнага перавароту, атрымаў назву «санацыі».
 
Пілсудскі, фармальна займаючы пасаду главыкіраўніка ўрада ў 1926—1928 і са жніўня па снежань 1930, фактычна ўсталяваў у краіне сваю дыктатуру. Менавіта ад яго залежыла абранне прэзідэнта, фарміраванне кабінета міністраў і прыняцце законаў. Гэтаму спрыяла і канстытуцыйная навела (змена ў канстытуцыі) ад 2 жніўня 1926. Паводле дадзенай навеле прэзідэнт атрымаў права самастойна распускаць Сейм і Сенат да заканчэння тэрміна іх паўнамоцтваў, а таксама выдаваць указы, якія маюць сілу законаў. У 1926—1930 урадам было выдадзена 276 падобных указаў прэзідэнта.
 
23 мая 1930 была прынятая новая канстытуцыя, якая ўсталявала ў краіне аўтарытарны рэжым. Крыніцай і носьбітам дзяржаўнай улады па канстытуцыі з'яўляўся прэзідэнт, які валодаў заканадаўчымі, канстытуцыйнымі, кантрольнымі, выканаўчымі і надзвычайнымі (у выпадку вайны) паўнамоцтвамі. Прэзідэнт прызначаў главу ўрада і ўсіх міністраў. Узрасла таксама ўлада главыкіраўніка ўрада, які зараз меў права ўсталёўваць агульныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі. Паўнамоцтвы Сейма былі абмежаваныя. Недэмакратычны характар насіў і новы выбарчы закон ад 8 ліпеня 1935 па якім права высоўваць кандыдатаў у дэпутаты маглі толькі акруговыя выбарчыя камісіі.
 
У вобласці знешняй палітыкі польскі ўрад паступова пераарыентавалася з Францыі на Германію. У студзені 1934 было падпісаны польска-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, у лістападзе 1935 — дагавор аб эканамічным супрацоўніцтве. Узаемныя візіты і сталыя двухбаковыя сустрэчы вышэйшых службовых асоб Германіі і Польшчы былі накіраваныя на ўсё больш цеснае збліжэнне абедзвюх краін. Скарыстаўшыся падпісаннем Мюнхенскага пагаднення (1938) аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі, Польшча ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала ад Чэхаславакіі перадаць ёй Цешынскую Сілезію.
Радок 274:
 
== Пасляваенная Польшча ==
Лёс пасляваеннай Польшчы быў вырашаны на [[Ялцінская канферэнцыя|Ялцінскай]] (люты 1945) і [[Патсдамская канферэнцыя|Патсдамскай]] (ліпень-верасень 1945) канферэнцыях. У адпаведнасці з ялцінскімі дамоўленасцямі Часовы ўрад у чэрвені 1945 быў пашыраны, уключыў палітыкаў з лонданскага лагера, і ператворана ў Часовы ўрад нацыянальнага адзінства. ГлавойКіраўніком урада застаўся Э. Асубка-Мараўскі, а яго намеснікамі сталі У. Гамулка (ад ППР) і З. Мікалайчык. Па ініцыятыве апошняга ў ліпені 1945 была створана Польская народная (сялянская) партыя. Новы ўрад неўзабаве быў прызнаны [[ЗША]], [[Вялікабрытанія]]й і [[Францыя]]й.
 
Па пытанні аб межах на Ялцінскай канферэнцыі было прынята кампраміснае рашэнне, але без удзелу польскага боку. Усходнія межы былі вызначаныя ў асноўным па «[[лінія Керзона|лініі Керзона]]», адзначалася таксама, што «''Польшча мусіць атрымаць істотныя прырашчэнні тэрыторыі на поўначы і захадзе''». [[Дэ-факта]] заходнія межы Польшчы былі ўсталяваныя ў лютым 1945 па лініі Одра — Ніса Лужыцкая, а затым зацверджаныя Патсдамскай канферэнцыяй. У выніку Польшча атрымала буйныя марскія парты Гданьск і Шчэцін, а таксама прамыслова развітыя раёны Сілезіі. Немцы з гэтых земляў падлягалі перасяленню.
Радок 327:
На VI пленуме ЦК ПОРП (верасень-кастрычнік 1980) Першым сакратаром ЦК быў абраны Ст. Каня, які падтрымаў курс на грамадскую згоду. У той жа час адбылося і арганізацыйнае афармленне апазіцыі: у верасні быў афіцыйна зарэгістраваны незалежны самакіраваны прафсаюз «Салідарнасць» на чале з [[Л. Валенса]]й. Колькасць прафсаюза імкліва расла, у яго ўступалі і члены ПОРП. Паступова прафсаюз ператвараўся ў масавую палітычную арганізацыю.
 
У лютым 1981 главойкіраўніком урада стаў генерал [[В. Ярузельскі]]. Для ўрэгулявання ўзаемаадносін з «Салідарнасцю» быў створаны адмысловы камітэт на чале з М. Ракаўскім. Аднак кіраўніцтва прафсаюза захавала курс на канфрантацыю з урадам. Каб вырваць ва ўрада як мага больш саступак, яно шляхам страйкаў імкнулася справацыраваць дэстабілізацыю грамадства. Страйкі дапаўняліся «галоднымі маршамі» і студэнцкімі хваляваннямі. I з'езд «Салідарнасці», які праходзіў у верасні 1981 абвясціў неабходнасць пераходу да «самакіраванай дэмакратычнай Польшчы». Вынікі з'езду і бесперапынныя страйкі ў краіне выклікалі сур'ёзную трывогу ў шэрагах ПОРП. Кастрычніцкі 1981 пленум ЦК заклікаў камуністаў пакінуць шэрагі «Салідарнасці» і абраў Першым сакратаром В. Ярузельскага, які захаваў за сабою пасты прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай абароны. 31 кастрычніка Сейм ПНР асудзіў радыкальныя дзеянні "Салідарнасці", а ў ноч з 12 на 13 снежня на ўсёй тэрыторыі Польшчы было ўведзена ваеннае становішча, якое дзейнічала да ліпеня 1983. Уся паўната ўлады перайшла да Ваеннай рады нацыянальнага выратавання пад старшынствам Ярузельскага. Радыкальныя лідары «Салідарнасці» былі інтэрнаваныя.
 
Напярэдадні адмены ваеннага становішча былі ўнесены істотныя змены ў Канстытуцыю ПНР. Патрыятычны рух нацыянальнага адраджэння, узніклы ў 1982 з мэтай пошуку шляхоў выхаду з крызісу, атрымаў канстытуцыйнае афармленне ў якасці платформы для супрацоўніцтва палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Падкрэслівалася роля аднаасобных сялянскіх гаспадарак у эканамічнай структуры краіны.
 
Перабудова ў СССР дала новы імпульс рэформам у Польшчы. У лістападзе 1985 В. Ярузельскі быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнай рады НПР, а главойкіраўніком урада стаў прафесійны эканаміст [[З. Меснер]]. Урад узяў курс на ўкараненне рыначных механізмаў у эканоміку, удасканаленне сістэмы гаспразліка і самакіравання прадпрыемстваў, пачалася рэформа сістэмы падаткаабкладання. Адначасова адбываліся змены і ў палітычнай сістэме, у якую ўкараняліся элементы прамой дэмакратыі (кансультацыі з грамадскасцю, рэферэндумы). Узрасла роля прадстаўнічых органаў улады, першым чынам – Сейма. Актыўную ролю ў абароне інтарэсаў рабочых пачалі гуляць прафсаюзы. ПОРП прызнала наяўны плюралізм польскага грамадства і стала лічыцца з іншымі палітычнымі сіламі. У верасні 1985 была абвешчана амністыя палітычным зняволеным і лідары «Салідарнасці» вышлі на свабоду.
 
З 1987 унутранае становішча ў Польшчы ізноў пачала пагаршацца. З 1 лютага 1988 цэны на асноўныя прадукты харчавання падвысіліся ў сярэднім на 30%, квартплата і камунальныя паслугі – на 50%. 20 жніўня Выканаўчы камітэт Усепольскага пагаднення прафсаюзаў выступіў з заявай аб вотуме недаверу ўраду. У гэтых умовах VIII пленум ЦК ПОРП (жнівень 1988) прыняў рашэнне аб аднаўленні дыялогу з апазіцыяй. У верасні ўрад ПНР узначаліў М. Ракоўскі, прыхільнік правядзення дэмакратычных рэформ. Склад урада быў значна абноўлены.