Канстытуцыя 3 мая 1791 года: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Losisi (размовы | уклад)
Тэг: першае рэдагаванне
др →‎Абставіны прыняцця і легальнасць ухвалы: вікіфікацыя, перанесена: глава → кіраўнік з дапамогай AWB
Радок 35:
 
[[File:Kazimierz Wojniakowski, Uchwalenie Konstytucji 3 Maja.jpg|thumb|right|300px|Мастак [[Казімеж Вайнякоўскі]], карціна «Ухвала Канстытуцыі 3 мая 1791 года», 1806 год. Зала Сената ў [[Каралеўскі палац, Варшава|Каралеўскім палацы]] ў Варшаве, дзе праходзіла сесія сойма]]
Канстытуцыя была прынята на адкрытай сесіі сойма ў [[Каралеўскі палац, Варшава|Каралеўскім палацы]] 3 мая 1791 г. прыхільнікамі «Патрыятычнай партыі» пры наяўных 182 асобах (сенатарах і паслах) пасля публічнай зачыткі і бурных дэбатаў на працягу 7 гадзін<ref>Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86; ''Rostworowski, E.'' Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 235.</ref>. Кароль выступаў за ўхвалу Канстытуцыі тройчы. Менавіта станоўчая пазіцыя паслоў ад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] (перш за ўсё маршалка канфедэрацыі шляхты ВКЛ князя [[Казімір Нестар Сапега|Казіміра Нестара Сапегі]]) вырашыла справу ўхвалы на сойме Канстытуцыі<ref>''Бардах, Ю.'' [http://pdf.kamunikat.org/3660-1.pdf Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.]... С. 380.</ref>. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст у прысутнасці паслоў і сенатараў на сойме прыняў прысягу Канстытуцыі ў той жа дзень, а князь Казімір Нестар Сапега стаў першым у шэрагу 110 асоб, якія падтрымалі Канстытуцыю<ref>''Костомаров, Н.И.'' Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 273, 276.</ref>. Фармальнага галасавання не было; ухвала была прынята шляхам [[акламацыя|акламацыі]] (ухвалай рашэння сходам праз усклікі «згода» без падліку галасоў); пісьмова засведчылі сваю прысягу Канстытуцыі толькі 84 асобы, што было дастаткова для перавагі над непрыхільнікамі<ref>''Rostworowski, E.'' Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 233.</ref><ref>Шляхам [[акламацыя|акламацыі]], напрыклад, у ходзе [[Чатырохгадовы сойм|Чатырохгадовага сойму]] было прынята 20 кастрычніка 1788 г. такое важнае рашэнне як павелічэнне колькасці войска Рэчы Паспалітай да 100 тыс. чалавек.</ref>. У сітуацыі эмацыйнага накалу сойма і гараджан Варшавы ўхваліў Канстытуцыю нават главакіраўнік апазіцыйнай «Гетманскай партыі» [[Францішак Ксаверый Браніцкі]], хоць у душы быў супраць і пазней стане міністрам у [[Стража правоў|«Стражы правоў»]]<ref>''Костомаров, Н.И.'' Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 274; ''Markiewicz, M.'' Historia Polski 1492—1795... С. 696.</ref>. 72 паслы выказаліся супраць, але актыўных непрыхільнікаў аказалася толькі 28 асоб<ref>Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86; ''Rostworowski, E.'' Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 233.</ref>.
 
[[File:Konstytucja 3 Maja.jpg|thumb|300px|Мастак [[Ян Матэйка]], карціна [[Канстытуцыя 3 мая 1791 года, карціна)|«Канстытуцыя 3 мая 1791 года»]], 1891 год. Кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслаў Аўгуст]] (''злева з мантыяй'') уваходзіць у [[Сабор Святога Яна Хрысціцеля, Варшава|Сабор Святога Яна Хрысціцеля]], дзе паслы складуць прысягу Канстытуцыі. На заднім плане [[Каралеўскі палац, Варшава|Каралеўскі палац]], дзе праходзіла сесія сойма]]