Іспанская імперыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Еўрапейскія канфлікты ў кіраванне Філіпа II: clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам using AWB
др →‎Канчатковы заняпад і іспана-амерыканская вайна: вікіфікацыя, перанесена: глава → кіраўнік з дапамогай AWB
Радок 358:
 
=== Канчатковы заняпад і іспана-амерыканская вайна ===
За [[Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы|вайной за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы]] рушылі ўслед перыяд [[Абсалютная манархія|абсалютнай манархіі]] ({{нп5|Злавеснае дзесяцігоддзе|злавеснае дзесяцігоддзе|es|década ominosa}}), [[Першая карлісцкая вайна|дынастычныя канфлікты]], [[Вайна агравіядасаў|мяцеж абсалютыстаў]], ваенны пераварот лібералаў і барацьба паміж фракцыямі [[лібералізм|лібералаў]], падчас якіх палітычная стабільнасць у той ступені, якая была неабходна для вядзення ўпэўненай знешняй палітыкі, у краіне доўжылася нядоўга. Да найбольш выдатных дзяржаўных дзеячаў гэтага перыяду варта аднесці [[Леапольда О’Донел]]а (1856—1863), які падчас грамадзянскіх войнаў і мецяжоў зрабіў вялікі ўнёсак у згуртаванне іспанскага грамадства і праявіў сябе на міжнароднай арэне: на чале з ім Іспанія выйграла вайну з Марока, атрымаўшы перамогі пры {{нп5|Бітва пры Тэтуане|Тэтуане|es|Batalla de Tetuán}} і {{нп5|Бітва пры Вад-Расе|Вад-Расе|es|Batalla de Wad-Ras}}, у выніку чаго была пашырана тэрыторыя [[Сеўта|Сеўты]] і адваявана [[Іфні|Санта-Крус-дэ-ла-Мар-Пекенья]] на атлантычным узбярэжжы; спрабаваў мірным шляхам урэгуляваць пытанне з Філіпінамі, разам з [[Максіміліян I, імператар Мексікі|Імператарам Мексікі]] адваяваў раней страчаную частку іспанскіх калоній у Мексіцы, у саюзе з французамі распачаў экспедыцыю ў [[Кахінхіна|Кахінхіну]], дзе былі забіты некалькі місіянераў. Акрамя таго, [[Педра Сантана]], главакіраўнік кіруючай фракцыі ў [[Дамініканская Рэспубліка|Дамініканскай Рэспубліцы]], вярнуў каланіяльны статус сваёй краіне, і толькі перыпетыі ўнутранай палітыкі на востраве і падтрымка гаіцян прывялі да таго, што гэта калонія зноў была страчана ў 1865 годзе.
 
Эканамічны крызіс, які ўзнік з-за росту коштаў на бавоўну ў выніку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]], неўраджаяў і дрэнных вынікаў мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ({{нп5|Дэзамартызацыя|дэзамартызацыя|es|Desamortización española}}) і інфраструктуры ([[чыгуначны транспарт]]), прывёў да падзення рэжыму О’Донела. Пачасціліся войны і палітычныя сутыкненні паміж [[Прагрэсівізм|прагрэсістамі]], [[Лібералізм|лібераламі]] і [[Кансерватызм|кансерватарамі]], якія спрыялі паніжэнню статусу краіны на міжнароднай арэне. Усё большая і большая нестабільнасць і перманентны эканамічны крызіс прывялі да [[Славутая рэвалюцыя, Іспанія|рэвалюцыі 1868 года]], за якой рушыла ўслед у 1873 годзе абвяшчэнне [[Першая Іспанская Рэспубліка|Першай Іспанскай Рэспублікі]]. Рэстаўрацыяй манархіі ў [[1875]] годзе пачаўся новы, больш спрыяльны, перыяд гісторыі краіны, калі [[Альфонса XII Прымірыцель|Альфонса XII]] і яго міністры дамагліся пэўных поспехаў у аднаўленні стабільнасці ў іспанскай палітыцы і прэстыжу дзяржавы, у прыватнасці за кошт цвярозай ацэнкі сапраўднага стану спраў і разумнага кіравання.