Адкрыць галоўнае меню

Змены

44 байты выдалена ,  1 год таму
др
вікіфікацыя, перанесена: главы → кіраўніка, Глава → кіраўнік з дапамогай AWB
| rels = [[будызм]], [[хрысціянства]], [[каадай]], [[хоахаа]], [[культ продкаў]]
| related = [[мыонгі]], [[тхо]], [[тыыт]]
}}
 
'''В'еты''' ({{lang-vi|người Việt}}, сустракаецца таксама ''người Kinh'') — народ, найбуйшнейшая [[этнас|этнічная група]] [[В'етнам]]а. Жывуць таксама ў іншых краінах свету. Найбольшая в'ецкая абшчына па-за межамі В'етнама знаходзіцца ў [[ЗША]]. Агульная колькасць - 80069 тыс. чал. ([[2013]] г.)<ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=12700 Vietnamese]</ref>
 
==Паходжанне==
Продкі в'етаў першапачаткова фарміраваліся на тэрыторыі сучаснага паўднёвага [[Кітай|Кітая]] на поўдзень ад ракі [[Янцзы]]. В'еты насялялі гэтыя землі да канца 1 тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі [[правінцыя Чжэцзян|правінцыі Чжэцзян]] існавала в'ецкая дзяржава [[Юэ, дзяржава|Юэ]]. Згодна кітайскаму гісторыку [[Сыма Цянь|Сыме Цаню]], яна была заснована нашчадкамі легендарнага [[Вялікі Юй|Юя]]. Барацьба з паўночнымі в'етамі ''баць-в'ет'' і іх заваяванне адлюстравана ў шматлікіх кітайскіх крыніцах.
 
Сучасныя в'еты з'яўляюцца нашчадкамі паўднёвых в'етаў ''лак-в'ет'', якія пачалі прасоўвацца на поўнач [[В'етнам]]а ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Тут яны асімілявалі сваіх папярэднікаў, цемнаскурых [[аўстралоідная раса|аўстралоідаў]], што з'явіліся ў В'етнаме яшчэ ў эпоху [[неаліт]]у, і [[аўстранезійцы|аўстранезійцаў]]. Самі в'еты апавядаюць легенду, паводле якой яны паходзяць ад мужчыны-[[цмок]]а (сімвал [[Рака Хонгха|ракі Хонгха]]) і жанчыны-[[птушкі]] (сімвал [[гара|гор]]). [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні<ref>[http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1046/j.1365-2370.1999.00184.x/abstract;jsessionid=B81BCF8733929B897BF43718DB1D6E79.d04t03 Mitochondrial DNA polymorphism in the Vietnamese population]</ref> паказалі, што в'еты блізкія па паходжанню да [[тайскія народы|тайскіх народаў]], а таксама [[кітайцы|кітайцаў]], якія жывуць на самым поўдні Кітая і ў краінах [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]].
 
Само слова ''в'ет'' паходзіць ад [[в'етнамская мова|в'етнамскага]] прачытання [[кітайская мова|кітайскага]] [[Іерогліф|іерогліфаіерогліф]]а 越 (''yuè'', літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.<ref>[http://www.kunstkamera.ru/files/lib/978-5-88431-191-6/978-5-88431-191-6_33.pdf К.А. Котков, ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЭТНОНИМА «ВЬЕТ» — ОСНОВНОГО САМОНАЗВАНИЯ ВЬЕТНАМЦЕВ]</ref>
 
==Традыцыйная культура==
Асноўным заняткам в'етаў здаўна была [[сельская гаспадарка]], прычым галоўнай сельскагаспадарчай културай з'яўляўся [[рыс]]. У [[В'етнам]]е распаўсюджаны самыя розныя сарты і спосабы вырошчвання гэтай расліны. Апрацоўкай зямлі і [[ірыгацыя|ірыгацый]] звычайна займаюцца мужчыны, севам і барацьбой з пустазеллем — жанчыны. Збор ураджая пачынаецца, калі палеткі яшчэ затопленыя. Спачатку зразаюць верхавіны з [[Колас|каласамі]]. Затым ваду спускаюць і прыбіраюць [[салома|салому]]. Сабраны рыс перамолваюць у крупы. Для гэтага выкарыстаюць цяжкі [[драўніна|драўляны]] брус на [[жалеза|жалезнай]] загваздцы, з дапамогай якога на збожжа абвальваюць мяла.
 
[[кукуруза|Кукурузу]] і [[клубень|клубневыя]] культуры саджаюць уздоўж [[рака|рэк]] з разлікам атрымаць ураджай, калі запасы рысу скончацца. На поўначы В'етнама шырока распаўсюджаны [[бабовыя]]. Акрамя таго, важнае месца ў гаспадарчым жыцці займаюць тэхнічныя культуры, самыя розныя віды [[садавіна|садавіны]] і [[гародніна|гародніны]].
 
Развіццё [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]] часткова абмежавана наўнасцю кармавой базы. [[карова|Кароў]] і асабліва [[Буйвал азіяцкі|буйвалаў]] выкарыстоўваюць пераважна як цяглавых жывёл<ref>[http://www.mekarn.org/procbuf/tuye.htm Do Kim Tuyen, Nguyen Van Ly, The role of Swamp buffalo in agricultural production of small farm holder]</ref>. На падворках трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і хатнюю [[птушкі|птушку]], у тым ліку [[Курыца|курэй]], [[Качкі|качак]], [[Шызы голуб|галубоў]] і інш. На затопленых палетках і каналах разводзяць [[рыбы|рыбу]]. [[Рыбалоўства]] адыгрывае важнае значэнне ўздоўж рэк і ля [[мора|марскога]] [[бераг|ўзбярэжжа]]. У мінулым жыхары [[лес|лясістай]] мясцовасці займаліся [[паляванне]]м.
===Паселішчы===
[[File:Dinh My Thanh, Da Lat 02.JPG|thumb|''Дынь'']]
Найбольш распаўсюджаны тып сельскага паселішча — [[вёска]]. Вёскі в'етаў даволі кампактныя, хаця і шматлюдныя. Яны звычайна месцяцца ўздоўж [[рака|рэк]] і [[дарога|дарог]], каля схілаў [[лес|лясістых]] пагоркаў. Вёскі падзяляюцца на кварталы. Жыллёвыя пабудовы імкнуцца ўзводзіць адна каля іншай, з разлікам пакінуць досыць прасторы для вядзення гаспадаркі. Сядзібы часцяком адзелены зараснікамі калючых [[куст|хмызнякоў]] і [[бамбук]]у, што ў мінулым спрыяла абароне. У цэнтры паселішча ладзіцца вялікая абшчынная пабудова ''дынь'', дзе збіраюцца старэйшыны, праводзяцца [[рэлігія|рэлігійныя]] [[рытуал]]ы шанавання продкаў, навучаецца моладзь і г. д. У некаторых вёсках захаваліся ўваходныя [[брама|брамы]]. Калісьці яны мелі не столькі абарончыя, колькі рытуальныя і адміністрацыйныя мэты.
 
Сядзібы маюць форму [[Чатырохвугольнік|чатырохкутніка]], адзін з бакоў якога адкрыты. Насупраць уваходу месцяць жытло, а па баках ад яго — гаспадарчыя пабудовы. Невялікі двор таксама выкарыстоўваецца для гаспадарчых патрэб. Каля сядзібы знаходзяцца сад і агарод.
 
Канструкцыя сельскіх будынкаў пераважна [[слуп]]авая. Пры іх пабудове ўздоўж [[перыметр]]а будучага жылля ў зямлю ўкопваюць [[драўніна|драўляныя]] апоры. Іх абносяць бамбукавымі рашоткамі, паміж якімі прастору напаўняюць сумессю [[гліна|гліны]] з [[салома]]й. Пасля высыхання сцен, бамбукавыя рашоткі здымаюць і тынкуюць сцены дадатковым пластом гліны. [[Дах]] ладзяць з бамбукавага [[каркас]]у, які насцілаюць цыноўкамі, а зверху крыюць [[чарапіца]]й, [[рыс]]авай саломай, [[Какосавая пальма|пальмавым]] галлём або бляхай. [[Падлога]] з насыпанай і ўтрамбаванай зямлі заўсёды крыху вышэй за ўзровень цэнтральнай пляцоўкі.
 
Большасць сельскіх будынкаў маюць адзін уваход і адно [[акно|акенца]]. У мінулым у халодную пару яго заклейвалі насычанай [[алей|алеем]] [[папера]]й. У нашы дні распаўсюджана [[шкло]]. Жыллё можа падзяляцца на дзве часткі, адна з якіх перадаецца ў карыстанне жанчынам. Насупраць уваходу месцяць [[алтар]] для шанавання продкаў [[сям'я|сям'і]]. Кухню будуюць асобна ад жытла, часцяком сумяшчаюць з хлявом.
 
[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.
 
===Кулінарыя===
В'еты звычайна ядуць два разы надзень — апоўдні і ўвечар. Аснову традыцыйнага харчавання складае [[рыс]]. Звычайны вараны рыс ядуць з [[гарнір]]ам з [[гародніна|гародніны]], [[мяса]] або [[рыбы]]. Да яго падаюць падлівы. Асабліва папулярна рыбная падліва з вострым смакам і вельмі спецыфічным пахам. У яе мачаюць гарнір. Вельмі папулярны рысавы пірог ''бань чунг'' і рысавая лапша ''фо''.
 
[[Суп]]ы даволі распаўсюджаны, хаця іх гатуюць далёка не кожны дзень. На паўднёвым захадзе [[В'етнам]]а распаўсюджаны суп ''лаў мам'' з марынаванай рыбы, лапшы і мяса. У дэльце [[Меконг]]а таксама ядуць так званыя кіслыя супы. Мяса і марскія далікатэсы пераважна падаюць печанымі або варанымі. Рыбу пякуць і марынуюць. [[свініна|Свініну]] гатуюць крыху салодкай. Смажанае свіное [[сала]] запраўляюць падлівай і гароднінай, падаюць ў [[банан]]авым лісці або, у нашы дні, знутры [[хлеб]]ных лустоў. Шырока ўжываюць [[ялавічына|ялавічыну]], мяса [[Сабака свойскі|сабак]] і [[птушкі|птушак]]. Сырое мяса рэжуць тонкімі лустамі, прыпраўляюць кіслымі падлівамі. [[Садавіна]] з'яўляецца асновай для салодкіх і кіслых падліў, некаторых гарніраў і напояў, але найчасцей яе ядуць у сырым выглядзе.
 
В'еты амаль не ўжываюць у ежу [[малако|малочныя]] прадукты. Затое далікатэсамі лічацца шаўкавічныя [[вусень|вусень]], [[жабы]], [[яшчаркі]], смажаныя [[казуркі]], дзякуючы ўплыву [[кітайцы|кітайскай]] і [[кхмеры|кхмерска]]й [[кулінарыя|кулінарыі]] — [[змеі]]. Вараныя перапёлчыныя і курыныя [[яйка|яйкі]] найчасцей сустракаюцца як самастойная ежа хуткага прыгатавання. Смажанымі яйкамі запраўляюць рыс. Любімая страва — яйкі гусакоў і качак з ужо сфарміраванымі знутры зародкамі птушанят. Іх вараць і падаюць з духмянай [[трава|травой]] і [[Чырвоны перац|перцам]].
 
Самы распаўсюджаны напой — гарачы зялёны [[чай]]. Таксама сустракаюцца напоі з сокаў садавіны, [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёгу]], салодкія крупяныя супы. [[Кава]] была распаўсюджана ў В'етнаме толькі ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. Звычайна яе п'юць з малаком, падсалоджаную. У рэстаранах над шклянымі кубкамі кавы ставяць металічны фільтр для працаджвання. Алкагольныя напоі ўжываюць з глыбокай старажытнасці, у тым ліку ў [[рытуал]]ьных мэтах. Шырока распаўсюджана [[гарэлка]] з рысу або [[клубень|клубневых]] культур. Для наданні лячэбных уласцівасцяў у яе могуць апускаць кавалкі цела змяі. Пад уздзеяннем еўрапейскай культуры в'еты спажываюць [[піва]], салодкае фруктовае і вінаграднве [[віно]], [[ром]] і інш.
Асновай традыцыйнага грамадства з'яўлялася нуклеарная [[сям'я]] ''ня'', якая звычайна вяла сваю гаспадарку. [[Шлюб]]ы экзагамныя. Раней было забаронена стварэнне сям'і з прадстаўніком такога ж [[прозвішча]]. У наш час такія шлюбы магчымыя, але сустракаюцца рэдка. Афіцыйныя жаніхі павінны былі аказваць дапамогу сям'і нявесты, працаваць у ёй. Багатыя мужчыны практыкавалі [[палігамія|палігамію]]. Шлюб з другой або трэцяй жонкай быў магчымы толькі з дазволу першай. Муж быў павінен радзіцца з жонкамі перад тым, як прадпрымаць якія-небудзь важныя дзеянні.
 
Спадчына перадавалася па мужчынскай лініі. Старэйшы сын мог разлічваць на большую частку бацькоўскай маёмасці. Дочкі атрымоўвалі пасаг у выглядзе [[вопратка|вопраткі]], упрыгожванняў, [[грошы|грошай]]. Акрамя ''ня'' існавалі буйныя аб'яднанні сем'яў ''хо'', якія складаліся са сваякоў па мужчынскай лініі. У аснове гэтых аб'яднанняў палягалі [[рытуал]]ы ў гонар духаў адзіных продкаў. Старэйшы мужчына лічыўся кіраўніком ''хо''.
 
Усяго в'еты маюць каля 400 прозвішчаў, якія перадаюцца па бацькоўскай лініі і лічацца нязменнымі. Затое [[Асабістае імя|асабістыя імёны]] могуць мяняцца на працягу жыцця пасля хвароб, значных дасягненняў і зменаў у жыцці. Паміж прозвішчам і асабістым імем ставіцца полавы паказальнік (''ван'' для мужчын, ''тхі'' для жанчын) або родавы паказальнік.
 
[[1 студзеня]] [[1959]] г. у [[В'етнам|Дэмакратычнай Рэспубліцы В'етнам]] быў уведзены закон аб сям'і і шлюбе. Ён прызнаў роўнасць палоў і прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, забараняў палігамію, даваў маладым маці права на двухмесяцовы адпачынак.
 
Да сярэдзіны [[20 стагоддзе|XX]] ст. у В'етнаме існавала сельская суседская абшчына ''са тхон'', якой кіравалі рады з дарослых свабодных мужчын. Кожная абшчына мела спіс чальцоў, што маглі разлічваць на правы размеркавання зямлі і кіраўніцтва. Прышлыя сяляне ў гэты спіс не ўваходзілі, былі вымушаны працаваць арандатарамі і наёмнымі рабочымі, ахоўваць вёску. Удзел у абшчыннай радзе яны не бралі. ''Са тхон'' былі фактычна знішчаны на поўначы В'етнама падчас [[сацыялізм|сацыялістычных]] змен, а на поўдні ў выніку стварэння буйных стратэгічных паселішчаў і [[Аграгарадок|аграгарадкоў]].
 
[[Феадалізм|Феадальнае]] в'етнамскае грамадства мела жорсткую іерархію, падзялялася на пласты набліжаных да [[імператар]]а чыноўнікаў ''куан'', вучоных ''ван'', сялян ''нонг'' і гандляроў ''тхыонг''. Рамеснікі, якія не займаліся сельскай гаспадаркай і гандлем, а таксама акторы, лекары, грузчыкі, ношчыкі і інш. стаялі на самай нізкай ступені іерархіі і лічыліся пагарджанымі. На вяршыні сацыяльнай піраміды стаялі спадчынныя князі і імператары. Гэтая сістэма пачала хутка рушыцца пад уздзеяннем [[Францыя|французскіх]] каланіяльных законаў. Яны абмежавалі правы ''куан'', затое пашырылі магчымасці для раней непаўнавартых ''тхыонг''. З'явіліся [[Пралетарыят|прафесійныя рабочыя]] і [[інтэлігенцыя]]. Новыя сацыяльныя пласты з аднаго боку не прызнаваліся традыцыйным грамадствам і былі вымушаны пераймаць многія рысы еўрапейскай культуры. Аднак, і з пункту гледжання французскай каланіяльнай адміністрацыі яны стаялі ніжэй за французаў. Усё гэта прывяло да папулярызацыі сярод в'ецкіх інтэлектуалаў ідэй [[нацыяналізм]]у і сацыялізму, выклікала сацыяльную мадэрнізацыю.
===Мастацтва===
[[File:Costumes de théatre, à Hué chefs guerriers.jpg|thumb|150 px|Тэатральныя акторы, 1874 г.]]
[[Фальклор]] в'етаў даволі разнастайны, прадстаўлены шматлікімі [[казка]]мі, [[міф]]амі, [[легенда]]мі, [[гісторыя|гістарычнымі]] казаннямі пра барацьбу в'етаў за незалежнасць, [[прымаўка]]мі, [[песня]]мі і г. д. З фальклорам цесна звязана в'етнамская [[літаратура]]. Захаваліся літаратурныя зборы [[10 стагоддзе|X]] - [[14 стагоддзе|XIV]] ст., напісаныя [[рыфма]]ванай [[проза]]й ''фу''. Вядома [[паэзія]] ананімных аўтараў, а таксама Нгуен Чая, Нгуен Бінь Кхіема, Дуан Тхі Д'ем, Нгуен Зу, Нгуен Конг Чы, якія працавалі ў [[15 стагоддзе|XV]] - пач. [[19 стагоддзе|XIX]] стст. Часцяком яны запазычвалі стылістыку паэзіі суседняга [[Кітай|Кітая]], але карысталіся мясцовымі матывамі.
 
[[Тэатр]] у [[В'етнам]]е мае доўгую гісторыю. Вядомы народны тэатр ''хат-тэа'', які арганізоўваўся ў [[вёска]]х самімі сялянамі. Звычайна ён меў даволі просты рэпертуар, кароткія пастаноўкі па матывах [[рэлігія|рэлігійных]] і гістарычных паданняў. Акторы ігралі на невялікім пляцы каля абшчыннага дома або храма. Гледачы сядзелі на цыноўках. Акторы і гледачы абменьваліся дыялогамі. У [[12 стагоддзе|XII]] ст. узнік арыгінальны лялечны тэатр на вадзе. У [[13 стагоддзе|XIII]] ст. з'явіліся прафесійныя тэатры, якія ставілі [[музыка|музычныя]] і [[танец|танцавальныя]] спектаклі. У пач. [[20 стагоддзе|XX]] ст. пад уздзеяннем еўрапейскага [[мастацтва]] сфарміраваўся сучасны тэатр ''кай-лыонг''. У [[1959]] г. у [[Горад Ханой|Ханоі]] была знята першая асабіста в'етнамская [[кіно|кінастужка]].
 
На развіцці музычнага мастацтва моцны ўплыў мелі кантакты в'етаў з суседзямі-[[кітайцы|кітайцамі]]. З Кітая былі запазычаны многія [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]], тэорыя складання музычных твораў, музычныя жанры. Лічыцца, што знакамітае в'етнамскае мастацтва рытмічнай ігры на [[барабан]]ах паходзіць з паўднёвай дзяржавы [[Чампа]]. Аднак існавалі і асабіста в'етнамскія традыцыі ігры на [[лютня]]х, трашчотках, [[Драўляныя духавыя музычныя інструменты|духавых]] інструментах. Паступова вылучыліся асобныя жанры: прыдворная музыка, рэлігійная музыка, святочная музыка (выконвалася невялікімі групамі музыкантаў для арыстакратычных слухачоў), тэатральная музыка, народная музыка. Апошняя была прадстаўлена лементамі, калыханкамі, лірычнымі кампазіцыямі, прафесійнай музыкай і спевамі.
 
В'ецкія танцы таксама мелі прафесійную і аматарскую накіраванасць. Прафесійнае танцавальнае мастацтва развівалася ў рэчышчы традыцый, перанятых у Кітаі. Народныя танцы імітавалі працэс [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай]] працы.
 
Традыцыйнае выяўленчае мастацтва прадстаўлена малюнкамі на тканінах, разьбярствам, ліццём, [[скульптура]]й, [[каліграфія]]й і г. д.
Большасць вернікаў спавядае [[будызм]], які прыйшоў у [[В'етнам]] з [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]] на мяжы нашай эры, але ў далейшым развіваўся пад уплывам суседняга [[Кітай|Кітая]]. Сярод будыстаў-в'етаў пераважае вучэнне [[махаяна]]. У [[феадалізм|феадальны]] перыяд будысцкая абшчына в'етаў запазычыла многія рысы кітайскіх рэлігійных вераванняў, у прыватнасці [[канфуцыянства|канфуцыянству]] і [[даасізм]]у.
 
[[Хрысціянства]] прыйшло ў В'етнам разам з еўрапейскімі місіянерамі ў [[16 стагоддзе|XVI]] - [[17 стагоддзе|XVII]] стст. Асаблівую ролю ў распаўсюджванні [[каталіцызм]]у адыгралі [[езуіты]]. Главакіраўнік езуіцкай місіі, [[французы|француз]] Александр дэ Род, склаў [[в'етнамская мова|в'етнамскі]] [[алфавіт]] ''куок-нгы'' на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]] і ў [[1650]] - [[1651]] гг. надрукаваў на ім [[катэхізіс]] і слоўнік в'етнамскай мовы. В'етнамскія ўлады імкнуліся абмежаваць уплыў еўрапейцаў, а таму ў сярэдзіне [[17 стагоддзе|XVII]] ст. хрысціянства апынулася пад забаронай. Толькі ў [[1798]] - [[1853]] гг. было закатавана за іх веру 64 хрысціяніна. Усе яны, а таксама закатаваныя за веру ў [[1859]] - [[1861]] гг. былі прызнаны [[Каталіцкая царква|Каталіцкай царквой]] мучанікамі<ref>[http://www.catholic.org/saints/saint.php?saint_id=4951 Martyrs of Vietnam]</ref>. Каталіцызм пачаў шырока распаўсюджвацца падчас французскай каланіяльнай акупацыі, і ў наш час з'яўляецца другой па папулярнасці рэлігіяй ў В'етнаме. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. дзякуючы [[ЗША|амерыканскім]] місіянерам пачаў распаўсюджвацца [[пратэстантызм]].
 
У XX ст. пад уплывам хрысціянства на поўдні В'етнама ўзніклі буйныя сінкрэтычныя секты [[каадай]] і [[хоахаа]].
 
<gallery align=center>
266 974

праўкі