Куба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70:
== Этымалогія ==
Назва «Куба», верагодней за ўсё, паходзіць з мёртвых моваў індзейцаў таіна. Дакладны сэнс назвы невядомы, ёсць пункт гледжання, што яна можа быць вытворнай ад слоў cubao, «месца, дзе ўрадлівая зямля багатая»<ref>http://www.alfredcarrada.org/notes8.html</ref>, альбо coabana, «цудоўнае месца». Ёсць таксама гіпотэза, што Хрыстафор Калумб назваў востраў у гонар паселішча Куба ў раёне Бежа ў [[Партугалія|Партугаліі]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
Займае востраў Куба, буйнейшы ў складзе [[Вялікія Антыльскія астравы|Вялікіх Антыльскіх астравоў]] і буйны востраў [[Хувентуд]] на поўдзень, а таксама каля 1600 дробных выспаў і каралавых рыфаў, што прымыкаюць да іх. На паўночным захадзе абмываецца Атлантычным акіянам, на паўночным усходзе - Мексіканскім залівам, а на поўдні - Карыбскім морам. Ад Гаіці аддзеленая Наветраным пралівам (77 км), ад Ямайкі - пралівам Калон (140 км); ад Паўночнай Амерыкі - двума пралівамі: Фларыдскім (180 км) на поўначы і Юкатанскім (210 км) на паўднёвым захадзе. Самая вялікая дзяржава [[Вест-Індыі]]. Востраў, які працягнуўся з захаду на ўсход на 1250 км, нярэдка параўноўваюць з яшчаркаю, галава якой павернута да Атлантыкі, а хвост знаходзіцца ля ўваходу ў Мексіканскі заліў.
 
== Гісторыя ==