Куба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 90:
* У 1823 годзе было задушана першае антыіспанскае паўстанне.
* У 1868 годзе пачалася Дзесяцігадовая вайна за незалежнасць Кубы; паўстанцы мелі падтрымку з боку ЗША. Вайна вялася толькі ва ўсходніх правінцыях, Камагуэй і Ар’енте. У 1878 годзе было падпісана мірнае пагадненне, якое адмяніла найбольш непрыемныя для жыхароў вострава заканадаўчыя акты.
* У 1895 годзе на Кубе высадзіўся атрад кубінскіх патрыётаў пад кіраўніцтвам [[Хасэ Марці]]. Гэта падзея стала адпраўной кропкай новай вайны з іспанцамі, падчас якой кубінцы дамагліся кантролю амаль над усёй тэрыторыяй вострава, выключаючы буйныя гарады. Іспанія прызнае незалежнасць Кубы у 1898 годзе пасля паразы у вайне з ЗША пачалі вайну з Іспаніяй. Куба становіцца залежнай ад [[ЗША]]. У канстытуцыі было агаворана права ЗША ўвесці войскі на тэрыторыю краіны. Гэты пункт быў адменены ў 1934 годзе.
* У 1933 годзе ў выніку перавароту, арганізаванага рэвалюцыянерамі на чале з сяржантам [[Фульхенсіа Батыста]]-і-Сальдзівар, быў зрынуты дыктатар Херарда Мачада-і-Маралес і ўсталяваны дэмакратычны рэжым. 10 сакавіка 1952 года Фульхенсіа Батыста ажыццявіў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў асабістую дыктатуру.
* 26 ліпеня 1953 года група рэвалюцыянераў на чале з [[Фідэль Кастра|Фідэлем Кастра]] паспрабавала захапіць казармы Манкада. Спроба аказалася няўдалай, і ўдзельнікі штурму патрапілі ў турмы, але гэта падзея стала адпраўной кропкай Кубінскай рэвалюцыі. Гэтыя падзеі пацягнулі за сабою палітычныя рэпрэсіі. У 1955 годзе рэвалюцыянеры былі амніставаныя. 2 снежня 1956 года новая група рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем Кастра высадзілася з яхты «Гранма» на ўсходзе вострава і пачала партызанскія ваенныя дзеянні супраць урада Батысты. 1 студзеня 1959 года дыктатар Батыста збег з Кубы. У той момант паўстанцкія сілы занялі горад Санта-Клара ў цэнтры вострава і кантралявалі вялікія ўчасткі мясцовасці на ўсходзе, хоць сталіцы непасрэдная небяспека не пагражала і ў распараджэнні Батысты заставаліся значныя вайсковыя сілы. 8 студзеня калона паўстанцаў трыумфальна ўступіла ў Гавану. [[File:CheyFidel.jpg|thumb|Чэ Гевара і Фідэль Кастра, 1961]]
 
У выніку перамогі рэвалюцыі ўлада на Кубе атрымала ўрад «левай» арыентацыі на чале з Фідэлем Кастра, які затым схіліўся на шлях будаўніцтва сацыялізму. Кіруючай і адзінай дазволенай партыяй краіны з’яўляецца [[Камуністычная партыя Кубы]]. Урад Фідэля Кастра правёў аграрную рэформу, нацыяналізацыю прамысловых актываў, разгарнуў шырокія сацыяльныя пераўтварэнні. Гэта выклікала незадаволенасць часткі насельніцтва і адбылася масавая эміграцыя, галоўным чынам у ЗША, дзе стварылася буйная дыяспара апанентаў Кастра і яго палітыкі. Эміграцыі таксама спрыяў прыняты ў 1966 годзе Кангрэсам ЗША «Кубінскі Акт», які гарантуе пастаяннае жыхарства любому кубінцаў, які прыбыў у ЗША легальна ці нелегальна.
Радок 112:
Вышэйшы орган дзяржаўнай улады — [[Нацыянальная Асамблея Кубы|Нацыянальная Асамблея]], якая складаецца з 609 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў. З ліку яе дэпутатаў фармуецца Дзяржаўны Савет (31 дэп.) — стала дзеючы орган, які прадстаўляе Асамблею ў перапынку паміж сесіямі (праводзяцца два разы на год). Дзяржаўны Савет падсправаздачны Нацыянальнай Асамблеі. Нацыянальная Асамблея прызначае членаў Савета Міністраў — вышэйшага выканаўчага і адміністрацыйнага органа.
 
Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нейтралізацыя лініі Вашынгтона на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусветную гаспадарку праз развіццё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных поспехаў кубінская дыпламатыя дабілася ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Еўрапейскага Саюза, Канадай, Кітаем, збліжэнні з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі, першым чынам, Венесуэлай.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй (арт. 101) у мірны час з мэтай кіравання краінай ва ўмовах падрыхтоўкі да вайны, вайны, усеагульнай мабілізацыі або надзвычайнага становішча на сталай аснове дзейнічае Савет нацыянальнай абароны пад кіраўніцтвам главы дзяржавы. У Савет уваходзяць, апроч старшыні, яшчэ 6 членаў — кіраўнікі Нацыянальнай Асамблеі, Міністэрства Рэвалюцыйных узброеных сіл, МУС, МЗС, а таксама сакратар Выканкама Саўміна і генпракурор.
 
Дыпламатычныя дачыненні ўрады Кубы і Беларусі ўстанавілі [[16 красавіка]] [[1992]] года. У [[2000]] годзе на Кубу прыязджаў [[Аляксандр Лукашэнка]]<ref>[http://www.mfa.gov.by/print/ru/press/news/2002-04-15-3.html Аб 10-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кубай]// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. [[15 красавіка]] [[2002]]</ref>.
У 2003 адбыліся выбары ў Нацыянальную Асамблею чарговага, 6-га склікання. На яе першай сесіі главой дзяржавы — Старшынёй Дзяржаўнага Савета, Савета нацыянальнай абароны і Савета Міністраў — быў абраны шосты раз запар Фідэль Кастра Рус (находзіцца на гэтым пасту нязменна з 1976); старшынёй Нацыянальнай асамблеі — у трэці раз Рыкарда Аларкон дэ Кесада.
 
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады — правінцыйныя і муніцыпальныя асамблеі, першыя з якіх абіраюцца дэлегатамі муніцыпальных асамблей, а другія — грамадзянамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў правінцыйных асамблей — 5 гадоў, муніцыпальных — 2,5 гады.
 
У судовую сістэму ўваходзяць выбарныя Вярхоўны Народны Суд, правінцыйныя і муніцыпальныя суды. На чале органаў пракуратуры генеральны пракурор, абіраны Нацыянальнай Асамблеяй, які, у сваю чаргу, прызначае пракурораў.
 
Палітычныя і грамадскія арганізацыі: Камуністычная партыя — 840 тыс. чал., Саюз маладых камуністаў — больш 456 тыс., Прафсаюзны цэнтр працоўных — каля 3,8 млн, Камітэты абароны рэвалюцыі — больш 8 млн, Федэрацыя кубінскіх жанчын — 3,6 млн.
 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
Радок 152 ⟶ 146:
 
Нягледзячы на шкоды, прычыненыя ў 2004 прыроднымі катаклізмамі, азначыліся прыкметы некаторага паляпшэння эканамічнай сітуацыі на востраве, што звязана з павелічэннем сусветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка працягвалася і ў 2006, рост ВУП у якім склаў 12,5 % (2005 — 11,8 %), а яго аб’ем перавысіў 38 млрд дол. у сталых цэнах. ВУП на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасці склаў 3900 дол. Інфляцыя ў 2006 нахадзілася на ўзроўні 4 %.
 
== Унутрыпалітычная сітуацыя ==
 
На Кубе захоўваецца сістэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, партыйныя і сілавыя структуры. На V з’ездзе кампартыі (кастрычнік 1997) быў пацверджаны цяперашні курс — «забеспячэнне выжывання рэвалюцыі» і працяг будаўніцтва «сацыялізму з кубінскай спецыфікай».
 
У выніку пагаршэння стану здароўя 31 ліпеня 2006 Ф. Кастра звярнуўся да кубінскага народа з заявай аб тым, што часова перадае абавязкі і паўнамоцтвы Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы, а таксама Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў свайму брату Раўлю Кастра, што прадугледжана кубінскім заканадаўствам. Працэс выздараўлення Ф. Кастра ідзе павольна і непроста. Тым не менш унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне пакуль застаецца стабільнай. У студзені 2008 Фідэль Кастра зноў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі, але 19 лютага 2008 заявіў, што не пагадзіцца зноў заняць пасады Старшыні Дзяржсавета і Савета нацыянальнай абароны пры новым фарміраванні гэтых органаў улады.
 
== Знешняя палітыка ==
Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нейтралізацыя лініі Вашынгтона на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусветную гаспадарку праз развіццё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных поспехаў кубінская дыпламатыя дабілася ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Еўрапейскага Саюза, Канадай, Кітаем, збліжэнні з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі, першым чынам, Венесуэлай.
 
=== Беларуска-кубінскія адносіны ===
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[16 красавіка]] [[1992]] года. У [[2000]] годзе на Кубу прыязджаў [[Аляксандр Лукашэнка]]<ref>[http://www.mfa.gov.by/print/ru/press/news/2002-04-15-3.html Аб 10-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кубай]// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. [[15 красавіка]] [[2002]]</ref>.
 
У верасні 2006 праведзены візіт у Рэспубліку Куба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка для ўдзелу ў XIV саміце Руху недалучэння. У ходзе Саміту адбылася двухбаковая сустрэча [[Аляксандр Лукашэнка|А. Р. Лукашэнка]] з выконваючым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба [[Рауль Кастра|Раулем Кастра]].
 
20-24 красавіка 2006 г. ажыццёўлены афіцыйны візіт у Рэспубліку Куба урадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра [[Сяргей Сідорскі|Сідорскага С.С]]. Галоўнымі вынікамі візіту сталі сустрэча С. С. Сідорскага са Старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба [[Фідэль Кастра|Фідэлем Кастра]], а таксама замацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кубай і дасягненне дамоўленасцей аб паглыбленні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, перш за ўсё, у гандлёва-эканамічнай.
 
У лютым 2011 года Беларусь наведаў з афіцыйным візітам Міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес Парылья. У ходзе візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, міністрам замежных спраў, Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
 
24-25 чэрвеня 2012 года адбыўся афіцыйны візіт на Кубу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, падчас якога адбыліся сустрэчы беларускага прэзідэнта і высокапастаўленых членаў урадавай дэлегацыі са Старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Раулем Кастра, яго першым намеснікам Хасэ Рамонам Мачадо Вентура, а таксама намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рыкарда Кабрысасам і міністрам замежных спраў Бруна Радрыгесам Парылья.
 
== Сувязь і СМІ ==