Гравітацыйная лінза: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 5:
Як правіла, гравітацыйныя лінзы, здольныя істотна сказіць выяву фонавага аб’екта, уяўляюць сабой досыць вялікія скопішчы масы: галактыкі і сукупнасці галактык. Больш кампактныя аб’екты, напрыклад, зоркі, таксама адхіляюць прамяні святла, аднак на такія малыя [[Вугал|вуглы]], што зафіксаваць такое адхіленне не ўяўляецца магчымым. У гэтым выпадку можна толькі заўважыць кароткачасовае павелічэнне яркасці аб’екта-лінзы ў той момант, калі лінза пройдзе паміж [[Планета Зямля|Зямлёй]] і фонавым аб’ектам. Калі аб’ект-лінза яркі, то заўважыць такое змяненне нерэальна. Калі ж аб’ект-лінза не яркі ці не бачны зусім, то такая кароткачасовая ўспышка цалкам можа назірацца. Падзеі такога тыпу называюцца '''мікралінзаваннем'''. Цікавасць тут звязана не з самім працэсам лінзавання, а з тым, што ён дазваляе выявіць масіўныя і не бачныя ніякім іншым спосабам скопішчы матэрыі.
 
Яшчэ адным напрамкам даследаванняў мікралінзавання стала ідэя выкарыстання [[каўстыка|каўстык]] для атрымання [[Інфармацыя|інфармацыі]] як пра сам аб’ект-лінзу, так і пра тую крыніцу, чыю святло яна факусіруе. Пераважная большасць падзей мікралінзавання цалкам упісваецца ў здагадку, што абодва целы сферычнай формы. Аднак у 2-3 % усіх выпадкаў назіраецца складаная крывая яркасці, з дадатковымі кароткімі пікамі, якая сведчыць аб фарміраванні каўстык у лінзаваных выявах<ref>Гл. напрыклад M. Dominik, Mon.Not.Roy.Astron.Soc. 353 (2004) 69 ([http://arxiv.org/pdf/astro-ph/0309581 astro-ph/0309581])</ref>. Такая сітуацыя можа мець месца, калі лінза мае няправільную форму, напрыклад, калі лінза складаецца з двух або больш цёмных масіўных цел. Назіранне такіх падзей безумоўна цікава для вывучэння прыроды цёмных кампактных аб’ектаў. Прыкладам паспяховага вызначэння параметраў падвойнай лінзы з дапамогай вывучэння каўстык можа служыць выпадак мікралінзавання OGLE-2002-BLG-069<ref>[http://www{{cite arXiv |last=D.arxiv Kubas et al.org/abs/ |first= |authorlink= |eprint=astro-ph/0502018|title= astroFull characterization of binary-ph/0502018]lens event OGLE-2002-BLG-069 from PLANET observations|class= |year=2005 |version= |accessdate=12.04.2018 }}</ref>. Акрамя таго, маюцца прапановы па выкарыстанні каўстычнага мікралінзавання для высвятлення геаметрычнай формы крыніцы, альбо для вывучэння профілю [[Яркасць|яркасці]] працяглага фонавага аб’екта, і ў прыватнасці для вывучэння [[Атмасфера|атмасфер]] зорак-гігантаў.
 
== Тэорыя ==