Куба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 77:
 
== Прырода ==
Рэльеф Кубы пераважна раўнінны. Горы і ўзвышшы займаюць каля траціны тэрыторыі. Рэльеф паўднёва-ўсходняй часткі вострава Куба, сфармаваны узаемадзеяннем Карыбскай і Паўночна-Амерыканскай літасферных пліт, мае гарысты характар ​​— горы [[Сіера-Маэстра]] працягласцю 250 км з вышэйшай кропкай краіны пікам Туркіна (1974 м.). З поўдня горы Сіера-Маэстра "падкрэслены" жолабам Кайман. На Кубе паўсюдна развіты [[карст]]. Размешчаныя на захадзе вострава маляўнічыя невысокія горы Гуанігуаніка мудрагеліста расчлененыя. Тут маецца мноства карстовых пячор, буйнейшая з іх, [[Санта-Томас]], мае разгалінаваную сетку падземных галерэй агульнай працягласцю 25 км. У даліне [[Віньялес]], сустракаюцца так званыя «маготас» - формы трапічнага карсту, якія ўяўляюць сабой ўзвышшы з амаль вертыкальнымі схіламі і плоскімі вяршынямі. Берагі, як правіла, нізкія, часам забалочаныя, але ёсць і працяглыя пясчаныя пляжы. [[File:Fragmento del Valle de Viñales. Cuba.JPG|thumb|Даліна Віньялес|left]] [[File:Cuba - Parque Nacional "Alejandro de Humboldt" (2005) (20809878151).jpg|thumb|Нацыянальны парк Аляксандра Гумбальта]]
 
На ўсходзе значныя паклады нікеля, па запасах якога Куба займае трэцяе месца ў свеце (пасля Новай Каледоніі і Аўстраліі, 2007)<ref>https://bigenc.ru/geography/text/2117615</ref>. Маюцца вялікія запасы [[кобальт]]у (чацвёртае месца ў свеце <ref>https://lenta.ru/news/2018/01/14/kobalt/</ref>). Таксама Куба мае запасы медзі, марганца, [[каалін]]у, храмітаў (на востраве Хувентуд). На шэльфе маюцца запасы нафты (сціплыя, 124 млн барэляў на 2017) і прыроднага газу (значныя, 70 млрд м³ на 2017)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/cu.html</ref>. [[File:Cuba - Parque Nacional "Alejandro de Humboldt" (2005) (20809878151).jpg|thumb|Нацыянальны парк Аляксандра Гумбальта]]
 
Клімат - трапічны пасатны, якая фарміруецца ў тым ліку і цячэннем [[Гальфстрым]], што зараджаецца на поўнач ад Кубы. Сярэднегадавая тэмпература складае +25,5°С. Тэмпературы самога цёплага і халоднага месяца адрозніваюцца ўсяго на 5°С. Летні гадавы максімум ападкаў (май - верасень). Сярэдняя колькасць ападкаў - 1400 мм<ref>https://bigenc.ru/geography/text/2117615</ref>. На наветраных схілах гор - да 3400 мм. Асаблівасцю клімату Кубы з'яўляецца тыповая высокая вільготнасць на працягу ўсяго года. У ліпені-лістападзе нярэдкімі гасцямі становяцца трапічныя ураганы (у нашым стагоддзі найбольныя страты пынесла Ірма (верасень 2017).