Куба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 150:
Кубінскае дзяржава сцвярджае, што прытрымліваецца сацыялістычных прынцыпаў у арганізацыі яго планавай эканомікі, кантраляванай дзяржавай. Большая частка сродкаў вытворчасці належыць дзяржаве, і вялікая частка працоўнай сілы занята на дзяржаўных прадпрыемствах. Аднак расце доля прыватнага сектара (у 1981-2006 яна вырасла з 8 да 22%)<ref>https://web.archive.org/web/20071009163422/http://www.oxfamamerica.org/newsandpublications/publications/research_reports/art3670.html/OA-Cuba_Social_Policy_at_Crossroads-en.pdf</ref>. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да павелічэння занятасці ў прыватным сектары. У канцы траўня 2016 быў цалкам легалізаваны прыватны малы і сярэдні бізнес<ref>https://www.bbc.com/russian/news/2016/05/160524_cuba_small_business_legalize</ref>. [[File:2012-Zigarrenproduktion anagoria.JPG|thumb|Выраб сігар, Гавана]]
 
Да перамогі Кубінскай рэвалюцыі Куба была адной з найбольш паспяховых эканомік Лацінскай Амерыкі, хаця асноўная маса простых кубінцаў жыла ў поўнай галечы. Сацыялістычны шлях з далейшым крушэннем савецкага лагеру прывёў Востраў Свабоды на край эканамічнай прорвы. У краіне працягвае часткова дзейнічаць размеркавальна-карткавая сістэма па забеспячэнні насельніцтва прадметамі першай неабходнасці. Эканамічная сітуацыя пастаянна ўскладнена праз Эмбарга[[эмбарга]] з боку ЗША. Тым не менш, у пачатку нашага стагоддзя азначыліся прыкметы некаторага паляпшэння эканамічнай сітуацыі на востраве. Эканамічная сітуацыя на Кубе звязана з дынамікай сусветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка назіралася ў 2015, калі рост ВУП склаў 4,4 % (2014 — 1 %). У 2016 годзе ў эканоміцы Кубы назіралася [[рэцэсія]] (падзенне ВУП на 0,9 %)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/cu.html</ref>. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйнае — 2,6 %, схаваная — каля 10 % эканамічна актыўнага насельніцтва). У 2008 годзе ўрад Рауля Кастра распачаў аграрную рэформу (да таго моманту чатыры пятых харчавання куплялася за мяжой). Кубу актыўна падтрымлівае Венесуэла, пастаўляючы Востраву Свабоды каля 15 000 тон нафты ў дзень. Узамен кубінскія спецыялісты (у асноўным лекары) працуюць у Венесуэле. Рэцэсія 2016 года і наступнае падзенне эканомікі выклікана перабоямі паставак нафты з Венесуэлы.
 
Развітая здабыўная прамысловасць. Здабыча нікеля пачалася ў 1943 годзе і істотна павялічылася ў перыяд пасля рэвалюцыі 1959 года, калі пры садзейнічанні СССР было мадэрнізавана шахтавае абсталяванне і пабудаваны горна-узбагачальны камбінат. Сёння ў нікелевую прамысловасць вялікія грошы інвестуе Кітай — яшчэ адзін ідэалагічны сябра Кубы. Таксама Куба займае трэцяе месца па здабычы кобальту. З 1984 года на шэльфе вядзецца здабыча нафты. З галін апрацоўчай прамысловасці развіты каляровая металургія, харчовая, фармацэўтычная. Вырошчваюцца цукровы трыснёг (гісторыя гэтай культуры сягае ў каланіяльны час), тытунь, кава, цытрусы, бульба, фасоля, рыс. У саванах гадуецца буйная рагатая жывёла. Экспартуецца цукар, цыгары, нікель, медыкаменты (у суме больш за 60% экспарту). Асноўныя гандлёвыя партнёры — Венесуэла, Канада, Кітай, Іспанія, Нідэрланды.
 
== Нацыянальныя святы ==