Правіла Хунда: Розніца паміж версіямі

др
вікіфікацыя
др (вікіфікацыя, афармленне)
др (вікіфікацыя)
'''Правіла Хунда''' — правіла [[квантавая хімія|квантавай хіміі]], якое вызначае парадак запаўнення [[электронная арбіталь|арбіталей]] пэўнага падслоя і фармулюецца наступным чынам: сумарнае значэнне [[спін]]авага [[квантавы лік|квантавага ліку]] [[электрон]]аў дадзенага падслоя павінна быць максімальным. Сфармулявана [[Фрыдрых Хунд|Фрыдрыхам Хундам]] ў 1925 годзе.
 
Гэта азначае, што ў кожная з арбіталей падслоя запаўняецца спачатку адным электронам, а толькі пасля расходавання незапоўненых арбіталей на гэтую арбіталь дадаецца другі электрон. Пры гэтым на адной арбіталі знаходзяцца два электрона з паўцэлымі [[спін]]амі процілеглага знака, якія спарваюцца (утвараюць двухэлектроннае воблака) і, у выніку, сумарны спін арбіталі становіцца роўным нулю.