Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89:
Клімат Аргенціны вельмі разнастайны. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што тут знаходзяцца населеныя пункты, дзе была зафіксавана і самая высокая і самая нізкая тэмпература ў Паўднёвый Амерыцы. Галоўным кліматаўтваральным фактарам з'яўляецца працягласць Аргенціны з поўначы на поўдзень, якая дазваляе паўночным рэгіёнам краіны знаходзіцца ў трапічным поясе, паўднёвым — ва ўмераным. Нягледзячы на адносна нязначную "шырыню", усходнія раёны Аргенціны атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым заходнія ў трапічных і субтрапічных шыротах; ва ўмераным поясе сітуацыя адваротная: перанос паветраных масаў змяняецца на заходні, што ператварае [[Патагонскія Анды]] ў адзін з вількотных куткоў мацерыка, сама ж Патагонія вельмі засушлівая. На клімат усходніх субтропікаў уплывае цёплае [[Бразільскае цячэнне]], якое паляпшае ўвільгатненне паўночнага ўсходу. Халоднае [[Фалклендскае цячэнне]] — парастак цячэння Заходніх вятроў — робіць умераны клімат Патагоніі яшчэ больш прахалодным. У перыяд ранняга лета (кастрычнік - студзень) надвор'е часта псуе вецер [[пампера]], што падчас даходзіць да Гран-Чака і прыносіць з сабою халодныя антарктычныя масы, часта са снегападамі. У паўночным андскім рэгіёне з траўня па лістапад дзьмуць цёплыя вятры [[сонда]] тыпу [[фён]]у
 
Самая буйная рачная сістэма ў Аргенціне - сістэма ракі Ла-Плата, якая утвараецца з зліцця шматводных рэк [[Рака Уругвай|Уругвай]] і Парана. Самай працяглай ракой Аргенціны з'яўляецца [[рака Парана]]. На Аргенціну прыходзіцца яе павольнае ніжняе і парожыстае сярэдняе цячэнне, дзе рака прымае прытокі: [[Рака Парагвай|Парагвай]], Рыа-Салада — справа; Ігуасу — злева. На Паране, там, дзе яна перасякае прыступкі лавага плато, да снежня 1982 года існаваў буйнейшы па расходзе вады вадапад свету [[Гуайра]], які знік пасля падпруджання ракі дамбаю [[Ітайапу]]. На мяжы з Бразіліяй на прытоку Параны Ігуасу з 82метровай вышыні сягае грандыёзны вадаспад Ігуасу, у 2007 прызнаны адным з новых цудаў свету. Стэпавыя рэкі Патагоніі (Чубут, Рыа-Негра, Рыа-Каларада) кароткія і цякуць з захаду на ўсход пераважна ў вузкіх глыбокіх каньёнах.
Самай працяглай ракой Аргенціны з'яўляецца [[рака Парана]].
 
стэп [[Пампа]]