Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 89:
Клімат Аргенціны вельмі разнастайны. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што тут знаходзяцца населеныя пункты, дзе была зафіксавана і самая высокая і самая нізкая тэмпература ў Паўднёвый Амерыцы. Галоўным кліматаўтваральным фактарам з'яўляецца працягласць Аргенціны з поўначы на поўдзень, якая дазваляе паўночным рэгіёнам краіны знаходзіцца ў трапічным поясе, паўднёвым — ва ўмераным. Нягледзячы на адносна нязначную "шырыню", усходнія раёны Аргенціны атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым заходнія ў трапічных і субтрапічных шыротах; ва ўмераным поясе сітуацыя адваротная: перанос паветраных масаў змяняецца на заходні, што ператварае [[Патагонскія Анды]] ў адзін з вількотных куткоў мацерыка, сама ж Патагонія вельмі засушлівая. На клімат усходніх субтропікаў уплывае цёплае [[Бразільскае цячэнне]], якое паляпшае ўвільгатненне паўночнага ўсходу. Халоднае [[Фалклендскае цячэнне]] — парастак цячэння Заходніх вятроў — робіць умераны клімат Патагоніі яшчэ больш прахалодным. У перыяд ранняга лета (кастрычнік - студзень) надвор'е часта псуе вецер [[пампера]], што падчас даходзіць да Гран-Чака і прыносіць з сабою халодныя антарктычныя масы, часта са снегападамі. У паўночным андскім рэгіёне з траўня па лістапад дзьмуць цёплыя вятры [[сонда]] тыпу [[фён]]у
 
Самая буйная рачная сістэма ў Аргенціне - сістэма ракі Ла-Плата, якая утвараецца з зліцця шматводных рэк [[Рака Уругвай|Уругвай]] і Парана. Самай працяглай ракой Аргенціны з'яўляецца [[рака Парана]]. На Аргенціну прыходзіцца яе павольнае ніжняе і парожыстае сярэдняе цячэнне, дзе рака прымае прытокі: [[Рака Парагвай|Парагвай]], Рыа-Салада — справа; Ігуасу — злева. На Паране, там, дзе яна перасякае прыступкі лавага плато, да снежня 1982 года існаваў буйнейшы па расходзе вады вадапад свету [[Гуайра]], які знік пасля падпруджання ракі дамбаю [[ІтайапуІтайпу]]. На мяжы з Бразіліяй на прытоку Параны Ігуасу з 82метровай вышыні сягае грандыёзны [[вадаспад Ігуасу]], у 2007 прызнаны адным з новых цудаў свету. Стэпавыя рэкі Патагоніі (Чубут, Рыа-Негра, Рыа-Каларада) кароткія і цякуць з захаду на ўсход пераважна ў вузкіх глыбокіх каньёнах.
 
стэп [[Пампа]]
Радок 106:
 
== Эканоміка ==
=== Гісторыя эканамічнага развіцця ===
[[File:ViñedoCafayate.jpg|thumb|left|250px|[[Правінцыя Сальта]].]]
У [[1890]]—[[1930]] гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краін свету. Развіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі і інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызісу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час [[эканамічны лібералізм]] змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і [[пратэкцыянізм]]у. У 50-х гадах тагачасны прэзідэнт [[Хуан Перон|Хуан Дамінга Перон]] вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краін. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі [[Хуан Перон|Перона]] скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых гадах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай [[інфляцыя]]й. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызіс, рост [[СУП]]а быў невялікі, а [[інфляцыя|інфляцыі]] наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краін, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі [[дэфолт]]аў запар, [[гіперінфляцыя]], а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць [[прыватызацыя]] і [[лібералізацыя]] замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў [[1991]]—[[1998]] гадах каля 6 %, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП [[Чылі]]. Інфляцыя спала з 4000 % у год, да 1-2 %. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі [[крэдытор]]амі, а таксама спад СУП у [[1999]] і [[2000]] гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Узрасло безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт [[Нестар Кіршнер]] распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць [[нацыяналізацыя|нацыяналізацыю]] не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў [[2003]]—[[2007]] гадах 7-11 % штогод.
=== Асаблівасці гаспадаркі ===
[[File:Mustering sheep in Patagonia.jpg|thumb|Гауча паганяюць авечак, Патагонія]]
 
== Насельніцтва ==