Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 108:
=== Гісторыя эканамічнага развіцця ===
[[File:ViñedoCafayate.jpg|thumb|left|250px|[[Правінцыя Сальта]].]]
У [[1890]]—[[1930]] гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краін свету. Развіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі і інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызісу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час [[эканамічны лібералізм]] змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і [[пратэкцыянізм]]у. У 50-х гадах тагачасны прэзідэнт [[Хуан Перон|Хуан Дамінга Перон]] вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краін. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі [[Хуан Перон|Перона]] скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых гадах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай [[інфляцыя]]й. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызіс, рост [[СУПВУП]]а быў невялікі, а [[інфляцыя|інфляцыі]] наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краін, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі [[дэфолт]]аў запар, [[гіперінфляцыя]], а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць [[прыватызацыя]] і [[лібералізацыя]] замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПаВУПа ў [[1991]]—[[1998]] гадах каля 6 %, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУПВУП [[Чылі]]. Інфляцыя спала з 4000 % у год, да 1-2 %. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі [[крэдытор]]амі, а таксама спад СУПВУП у [[1999]] і [[2000]] гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Узрасло безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт [[Нестар Кіршнер]] распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць [[нацыяналізацыя|нацыяналізацыю]] не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПаВУПа ў [[2003]]—[[2007]] гадах 7-11 % штогод.
 
=== Асаблівасці гаспадаркі ===
[[File:Mustering sheep in Patagonia.jpg|thumb|Гауча паганяюць авечак, Патагонія]]